Вы тут

Падрыхтоўка да «Еўрабачання-2017» праходзіць са скандаламі


Падрыхтоўка да 62-га міжнароднага песеннага шоу, што мае адбыцца з 9 па 13 мая ў сталіцы Украіны, праходзіць са скандаламі. Днямі абвясцілі аб сваім сыходзе каля 20 менеджараў і прадзюсараў, якія працавалі над праектам.


Па звестках украінскіх СМІ, прычына такога кроку — у канфлікце каманды з новапрызначаным кіраўніком праекта Паўлам Грыцаком. Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў непразрыстасці рашэнняў і зрыве графіка падрыхтоўкі «Еўрабачання». Улічваючы нядаўні скандал з выдаткамі на лагатып шоу (выява караляў нібыта абышлася арганізатарам у 420 тысяч грывень — каля 15 тысяч долараў!), а яшчэ тое, што летась у сувязі з фінансавымі аспектамі «Еўрабачання» пакінуў пасаду кіраўнік нацыянальнай тэлекампаніі Украіны (НТКУ) Зураб Аласанія, перспектывы конкурсу вымалёўваюцца больш чым цьмяныя... Зрэшты, продаж білетаў на ўсе канцэрты і рэпетыцыі музычнага шоу ўсё ж пачаўся 14 лютага — іх кошт вагаецца ад 8 да 500 еўра. Акрамя таго, прадстаўнікі НТКУ запэўнілі Еўрапейскі вяшчальны саюз і ўсе краіны — удзельніцы конкурсу, што пазаштатныя сітуацыі ніяк не паўплываюць на іх абавязацельствы і што з украінскага боку робіцца «ўсё магчымае, каб правесці конкурс на высокім узроўні».

Тым часам прадстаўнікі Беларусі на конкурсе, гурт «Navіband», пабывалі на нацыянальным украінскім адборы на «Еўрабачанне-2017», дзе выканалі не толькі ўласную песню, але і перакладзены на беларускую мову куплет леташняй песні-пераможцы конкурсу. У планах артыстаў — яшчэ шэраг прома-выступленняў у краінах, якія выступаюць і галасуюць у адным паўфінале з Беларуссю.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Кіеў. Перазагрузка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».