Вы тут

Жыхарка Эдынбурга выйграла ў латарэю мільён фунтаў


Жыхарка Эдынбурга (Шатландыя), якая выйграла ў латарэю мільён фунтаў стэрлінгаў (больш за 1,2 мільёна долараў), абвінаваціла арганізатараў конкурсу ў тым, што грошы сапсавалі ёй жыццё, піша The Daіly Mіrror.


Джэйн Парк выйграла джэкпот у 17 гадоў, калі ўпершыню купіла латарэйны білет. Праз чатыры гады дзяўчына прыйшла да высновы, што не павінна была атрымліваць буйны выйгрыш, не дасягнуўшы паўналецця. Шатландка паскардзілася выданню, што ёй надакучыла адзенне ад вядомых дызайнераў і адпачынак на дарагіх курортах. «Часам мне здаецца, што выйгрыш у латарэю разбурыў маё жыццё», — сказала яна. Паводле слоў Парк, буйная сума паслужыла для яе прычынай сур'ёзнага стрэсу. «Мне здаецца, чалавек павінен мець магчымасць выйграць у латарэю толькі пасля дасягнення 18 гадоў», — адзначыла дзяўчына. Між іншым, пасля атрымання вынікаў латарэі арганізатары розыгрышу прапаноўвалі дзяўчыне фінансавую кансультацыю, але шатландка аддала перавагу парадам членаў сваёй сям'і.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Нешчаслівы мільён

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.