Вы тут

Школа ў Брайтане завяла карлікавых коз


Школа ў брытанскім горадзе Брайтан завяла карлікавых коз. Педагогі сцвярджаюць, што жывёлы аказваюць станоўчы ўплыў на паводзіны вучняў, паведамляе The Daіly Telegraph.


Козы з'явіліся ў навучальнай установе па ініцыятыве фінансавага дырэктара школы Хілары Голдсміт, якая прапанавала завесці іх, каб пазбавіцца ад пустазелля. Эфект, які яны зрабілі на дзяцей, стаў сюрпрызам для настаўнікаў. Вучні арганізавалі клуб, у які запісаліся больш за 100 чалавек. Падчас абеду дзеці даглядаюць жывёл і праводзяць час на свежым паветры. Адзін са школьнікаў спецыяльна прыходзіць у школу крыху раней, каб пакарміць коз. «Ёсць шмат добра дакументаваных даследаванняў аб паспяховым выкарыстанні жывёл у якасці псіхатэрапеўтычнага метаду, які дапамагае дзецям мець зносіны і фарміраваць цесныя сувязі з жывёламі, і наш выпадак — доказ гэтага», — адзначыла Голдсміт.

Загаловак у газеце: Козы для выхавання

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».