Вы тут

Муж і жонка ўзялі вялізнага бізона жыць у дом


Муж і жонка з амерыканскага штата Тэхас узялі вялізнага бізона жыць у дом, піша Daіly Maіl.


Роні і Шэран Брыджыс 13 гадоў таму прыйшлося прадаць свой статак з 52 бізонаў, калі мужчына страціў вока і больш не змог даглядаць жывёл. Пара пакінула сабе аднаго быка па мянушцы Дзікая Штучка і ўладкавала для яго асобны пакой у доме. Жывёла цяпер важыць больш за 1100 кілаграмаў. Па інфармацыі выдання, бізон стаў членам сям'і. Ён прысутнічаў на вяселлі Брыджысаў, есць з уласнай міскі, якую ставяць на абедзенны стол, глядзіць фільмы. «Ён сапраўдны слон у пасуднай краме. Але я здзіўлены, што ён не наносіць значнай шкоды сваёй 180-кілаграмовай галавой», — сказаў 60-гадовы Роні.

Загаловак у газеце: Хатні... бізон

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».