Вы тут

Электронны рэсурс беларускай мовы навукоўцы прэзентуюць у гэтым годзе


Нацыянальны корпус беларускай мовы навукоўцы прэзентуюць у гэтым годзе. Пра гэта паведаміў сёння журналістам дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў.


"Нацыянальны корпус - гэта электронны рэсурс максімальна поўна алічбаваных тэкстаў розных жанраў, стыляў, што дае магчымасць карыстальніку лёгка знайсці пэўную інфармацыю. Прэзентацыя запланавана на гэты год. Акадэмія навук правядзе курсы для жадаючых звяртацца да гэтага рэсурса", - распавёў Ігар Капылоў.

Ён дадаў, што рэалізуючы гэты інавацыйны праект, Беларусь далучаецца да славянскіх і заходнееўрапейскіх краін, якія маюць такія нацыянальныя карпусы. Праект дасць магчымасць у значнай меры аптымізаваць не толькі навуковыя даследаванні, але і працу рэдактараў, настаўнікаў, усіх, хто звязаны з нацыянальным словам.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Лукашэнка: Мы поўныя рашучасці рэалізаваць усе дамоўленасці з Суданам

Лукашэнка: Мы поўныя рашучасці рэалізаваць усе дамоўленасці з Суданам

У Беларусі праходзіць афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Судан.

Грамадства

Як партызанскі і падпольны друк трапляў да чытачоў

Як партызанскі і падпольны друк трапляў да чытачоў

Неабходна было даць адпор ворагу на ідэалагічнай ніве.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра ядомае і вядомае.