Вы тут

У Беларусі распрацоўваюцца інтэлектуальныя энергасеткі


Інфраструктурны аператар bеСlоud і сусветны эксперт у галіне энергетыкі французская кампанія Sсhnеіdеr Еlесtrіс Іndustrіеs S.А.S. пачынаюць распрацоўку пілотнага праекта інтэлектуальных энергасетак.


Прапанаванае рашэнне будзе рэалізавана ў Беларусі ўпершыню і запрацуе на аснове тэхналогіі сувязі чацвёртага пакалення LTЕ Аdvаnсеd. «З'яўленне сістэмы Smаrt Grіd на базе электрычных сетак — першы крок да стварэння маштабнай сістэмы, якая ахопіць энергетыку, транспарт, цяжкую прамысловасць, водазабеспячэнне і іншыя галіны, — адзначае генеральны дырэктар кампаніі bеСlоud Сяргей ПАБЛАГУЕЎ. — Сёння-заўтра чалавек сутыкнецца з праблемамі экалогіі, дэфіцыту рэсурсаў, перагрузкі інфраструктуры, а інтэлектуальныя сістэмы дапамогуць пазбегнуць многіх непрыемнасцяў».

Разумныя сеткі здольны забяспечыць кантроль і кіраванне энергасістэмай асобнага будынка, гарадскога раёна або цэлага мегаполіса. У аўтаматычным рэжыме можна ліквідаваць, а часам і папярэдзіць аварыйную сітуацыю. Размеркаванне электраэнергіі становіцца эфектыўным, надзейным і выгадным. У межах пілотнага праекта плануецца стварыць пакуль эксперыментальны ўчастак па ўкараненні Smаrt Grіd. Абгрунтаваннем такіх тэхналогій займаецца Інстытут энергетыкі НАН Беларусі, а наогул праграмы распрацоўкі і ўкаранення разумных сетак існуюць на дзяржаўным узроўні ў Еўропе, ЗША, Кітаі і іншых краінах.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Энергасеткі з інтэлектам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.