Вы тут

Музей аддадзены на водкуп пейзажыстам-лірыкам


Адзін з найвядомейшых пейзажыстаў першай паловы XX стагоддзя Вітольд Бялыніцкі-Біруля ў свой час быў членам Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі і пісаў мясціны, звязаныя з Чайкоўскім, Леніным ці Сталіным. Але вядомым аўтарам з уласным стылем ураджэнец Магілёўскай губерні стаў да стварэння Савецкага Саюза, калі рэвалюцыя яшчэ не прагрымела. «Працягвайце ў тым жа духу», — сказаў Бялыніцкаму-Бірулю яго настаўнік Ісак Левітан на адной з вучнёўскіх выстаў у Маскве. І той працягнуў аж да таго, што сёння лічыцца адным з найлепшых мастакоў, якія паходзяць з Беларусі. Сёлета з дня нараджэння мастака спаўняецца 145 гадоў. Нацыянальны мастацкі музей адзначае згаданы юбілей новай выставай: «Мемарыяльны пейзаж Бялыніцкага-Бірулі» — гэта экспазіцыя твораў у жанры мемарыяльнага пейзажа, адным са стваральнікаў якога з'яўляецца Вітольд Каятанавіч.


Хоць мемарыяльным пейзажам мастак вядомы больш, усё ж значнай часткай сваёй творчасці ён належыць XІX стагоддзю, часу імперыі, прыгажосці глыбінкі, лірызму. Ён працягваў традыцыі рэалізму, а ў савецкія часы, так склалася, Бялыніцкі-Біруля больш спатрэбіўся, каб адлюстроўваць мясціны, звязаныя са стаўпамі, на якіх трымалася ідэалогія. Ён шмат вандраваў па Саюзе, ствараў палотны пад назвамі «Горкі Ленінскія», «Любімая алея Ільіча» ці «Пушкінскія мясціны», працаваў на сваёй сядзібе, якая называлася «Чайка».

Калекцыя твораў Бялыніцкага-Бірулі Нацыянальнага мастацкага музея — адна з найбольшых у свеце, гэта каля 460 работ, і асноўную яе частку сабрала былы дырэктар музея Алена Аладава. Выстава — яна адкрылася 16 лютага — прадстаўляе карціны, што выстаўляліся мала, альбо не выстаўляліся зусім. Гэта творы з цыклаў работ у жанры мемарыяльнага пейзажа і палотны, на якіх мастак адлюстраваў сваю «Чайку» і яе ваколіцы.

Адначасова з названай выставай у музеі з 9 лютага экспануюцца работы яшчэ аднаго пейзажыста і яшчэ аднаго юбіляра. У 2017 годзе, калі абапірацца на афіцыйныя біяграфічныя звесткі, адзначаецца стагоддзе з дня нараджэння Антона Бархаткова, які лічыў сваім настаўнікам не каго-небудзь, а якраз Бялыніцкага-Бірулю. Мастак працаваў у розных жанрах, але найбольш вызначыўся ў пейзажы і зноў жа лірызме. Выстава «Век Антона Бархаткова» складаецца з твораў, што захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі і прадстаўляюць яго ўменне паказаць настрой розных пораў года.

Выставы — настаўніка і яго вучня — скончацца 14 і 12 сакавіка адпаведна.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

katsyalovіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Настаўнікі і іх вучні

Выбар рэдакцыі

Культура

Як у Чавускім раёне праводзіліся святыя вечары

Як у Чавускім раёне праводзіліся святыя вечары

Традыцыя варажыць на нарачонага прыйшла з язычніцкіх часоў.

Грамадства

Мастацкі кіраўнік «Песняроў» пра радасці і складанасці сямейнага жыцця

Мастацкі кіраўнік «Песняроў» пра радасці і складанасці сямейнага жыцця

«Я лічу, што мужчына можа заводзіць сям'ю, калі ў яго ўжо ёсць сваё жыллё або выразная перспектыва, калі яно з'явіцца».

Грамадства

Небяспечныя гульні. На што трэба звярнуць увагу бацькам падлеткаў

Небяспечныя гульні. На што трэба звярнуць увагу бацькам падлеткаў

Днямі суд Першамайскага раёна Мінска абвясціў прысуд удзельнікам вечарынкі, падчас якой 19-гадовая дзяўчына загінула ад ужывання псіхатропу

Эканоміка

Падрыхтаваны праект новага ўказа аб аднаўляльных крыніцах энергіі

Падрыхтаваны праект новага ўказа аб аднаўляльных крыніцах энергіі

Так званая «зялёная» энергетыка ў апошнія гады развіваецца ў нашай краіне хуткімі тэмпамі.