Вы тут

Ананіч заклікала СМІ актыўней укараняць інавацыйныя падыходы


Прымяняць інавацыйныя падыходы пры падпісцы перыядычных выданняў заклікала міністр інфармацыі Лілія Ананіч. У Гомелі яна ўзяла ўдзел у пасяджэнні абласной калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.


Міністр адзначыла тэндэнцыю падзення падпіскі на дзяржаўную перыёдыку, якая мае агульнасусветны характар. «Падпіска не можа быць прымусовай, але яе можна актывізаваць і праводзіць з дапамогай інтэрнэту, аплаты праз ЕРІП», — заўважыла Лілія Ананіч.

У пасяджэнні калегіі прыняў удзел першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Выкарыстоўваць віртуальныя магчымасці

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.