Вы тут

Сяброўства — і ў паэзіі, і ў прозе


Беларускія літаратурныя часопісы «Полымя», «Маладосць», «Бярозка», «Нёман», «Белая Вежа» — пляцоўка для творчасці не толькі айчынных аўтараў, але і замежных. Падчас пасяджэння круглага стала ў Доме літаратара, прысвечанага нацыянальным літаратурам на старонках айчыннай літаратурна-мастацкай перыёдыцы, на гэта звярнула ўвагу творцаў першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.


На старонках айчыннай літаратурна-мастацкай перыёдыкі можна пабачыць творы Юрыя Іванова (Малдова), Рымы Ханінавай (Калмыкія, Расія), Агагельды Аланазарава (Туркменістан), Ато Хамдама (Таджыкістан) і многіх іншых замежных пісьменнікаў.

Першы сакратар творчай арганізацыі Генадзь Іваноў лічыць, што перыядычныя выданні, у якіх ужо склаліся свае традыцыі, трэба падтрымліваць.

Ёсць традыцыі і ў айчынных выданняў. Так, часопіс «Нёман» рэгулярна друкуе творы расійскіх маладых аўтараў: Андрэя Анціпіна, Андрэя Цімафеева, Алены Тулушавай ды іншых. Ёсць тут і пастаянная рубрыка «“Всемирная литература” в “Нёмане”».

У рэдакцыі часопіса «Полымя» склаліся трывалыя творчыя стасункі з казахскім літаратурна-мастацкім часопісам «Простор». А жнівеньскі нумар «Маладосці» штогод прымяркоўваецца да Дня беларускага пісьменства, друкуюцца творы гасцей свята. Беларускую літаратуру ведаюць не толькі ў блізкім, але і ў далёкім замежжы. Паводле прэзідэнта Пакістанскай акадэміі літаратуры Касіма Бугіо (Бугіо Махамада Касіма), у гэтай установе творы замежнай літаратуры перакладаюць на 9 асноўных моў Пакістана. Акадэмія арганізуе семінары, забяспечвае пісьменнікам стыпендыі, дапамагае ў кнігавыданні.

— Нам патрэбна маштабная літаратурная палітра, каб пісьменнікі розных краін маглі творча падтрымліваць адно аднаго, займацца ўзаемаперакладамі, дапамагаць выдаваць кнігі, — зазначыў старшыня СПБ Мікалай Чаргінец. — Але сён-

ня перад пісьменнікам стаіць задача не проста ствараць кнігі, але і спрыяць умацаванню міру на Зямлі.

Творца з Малдовы Юрый Іваноў зачытаў удзельнікам круглага стала прывітальны адрас саветніка Прэзідэнта Рэспублікі Малдова па пытаннях культуры, адукацыі і навукі Міхаіла Шляхціцкі. Былы пасол Славакіі ў Беларусі Марыян Сэрватка, узгадаўшы славацкія старонкі жыцця славутага песняра Янкі Купалы, перадаў Мікалаю Чаргінцу тэкст пагаднення аб міжнародным супрацоўніцтве паміж саюзамі пісьменнікаў Беларусі і Славакіі.

— Калі аб’ядноўваюцца літаратары розных краін, аб’ядноўваюцца і іх думкі, — упэўнены туркменскі паэт Агагельды Аланазараў.

Паэта і перакладчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Хонінава можна назваць родапачынальнікам творчых сувязей паміж Беларуссю і Калмыкіяй. Справу бацькі працягвае дачка, Рыма Ханінава. Яе вершы перастварыла па-беларуску паэтэса Таццяна Сівец.

Геаграфія міжнародных пісьменніцкіх стасункаў сёння неабсяжная.

Яна ЯВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».