Вы тут

Фінал конкурсу "Лепшы Стараста 2017" пройдзе 22 лютага ў БДУ


Месца сустрэчы — Ліцэй Белдзяржуніверсітэта.


Фота: kredit-2014.ru

За першынство будуць змагацца 15 лідараў навучальных груп. Праект праводзіцца ў другі раз, але яго фармат у гэтым годзе быў зменены. Цяпер канкурсантам трэба прайсці тры этапы. Першы — гэта адбор на факультэтах. У паўфінале ўсіх чакае падрыхтоўка традыцыйнага відэа для інтэрнэт-конкурсу, псіхалагічны тэст на выяўленне лідарскіх якасцяў, гутарка з прадстаўнікамі Упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю БДУ і конкурс сітуацый з выкладчыкамі.

Паўфінал уключае і творчыя нумары, якія ўдзельнікі пакажуць на гала-канцэрце 22 лютага. Жанравасць не рэгламентуецца. Пасля выстаўлення адзнак вызначацца 5 фіналістаў, якія набралі максімальную колькасць балаў. Шостага фіналіста выберуць гледачы, прагаласаваўшы за ўпадабанага старасту ў спецыяльна падрыхтаваным бланку.

Фінал пройдзе ў фармаце “Адкрытага мікрафона”. Журы (кіраўнікі ВНУ, выкладчыкі, лідары студэнцкіх арганізацый) будуць задаваць фіналістам пытанні рознай тэматыкі. Гэта дапаможа выявіць агульную эрудыцыю і светапогляд удзельнікаў, пакажа іх прыярытэты ў працы і вучобе, прадэманструе уменне арыентавацца ў экстранных сітуацыях і нязвыклых для сябе ўмовах.

Арганізатары мерапрыемства — Савет старастаў Белдзяржуніверсітэта. Курыруе праект

упраўленне выхаваўчай працы з моладдзю БДУ.

Форум адбудзецца пры ўдзеле рэктара БДУ, акадэміка Сяргея Абламейкі і прарэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Уладзіміра Суворава. Спецыяльны госць — маладая і перспектыўная арганізацыя “Творчы саюз БДУ”.

Неабходную інфармацыю аб падрыхтоўцы можна знайсці ў афіцыйнай групе (https://vk.com/bestar2017), дзе кожны жадаючы можа знаёміцца з інтэрв'ю ўдзельнікаў, арганізатараў і куратараў, паглядзець відэа-і фотаагляд.

Савет старастаў БДУ — орган студэнцкага самакіравання, які каардынуе працу ўсіх лідараў навучальных груп універсітэта. Савету 18 гадоў, і за сваю дзейнасць яго актывісты змаглі ўвасобіць у жыццё мноства мерапрыемстваў і праектаў: ​​выязныя адукацыйныя семінары для старастаў навучальных груп на базе САК Брыганціна “Ты-стараста!”, “Форт БДУ”, брэйн-рынгі і іншыя.

Летась у конкурсе “Лепшы стараста” удзельнічалі 14 факультэтаў. Яркае шоў прыцягнула  больш як 500 гледачоў, а конкурс на лепшы відэаролік набраў у агульнай складанасці 12 465 праглядаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.