Вы тут

У пятніцу на поўдні краіны сіноптыкі абяцаюць да плюс 10 градусаў


Даволі няўстойлівае і з ападкамі надвор'е будзе ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.


Сёння на тэрыторыі краіны будуць гаспадарыць актыўныя атмасферныя франты атлантычнага цыклону, які рухаецца на поўнач Еўропы. Таму ў многіх раёнах Беларусі пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Удзень па паўднёвым захадзе чакаецца моцны парывісты вецер. Максімальная тэмпература паветра складзе ад 2 да 8 цяпла. У сераду на тэрыторыю краіны пачне паступаць паветраная маса са Скандынавіі, пасля чаго на большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, а на захадзе ўдзень — мокрага снегу з дажджом. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла, а па Віцебскай вобласці пры праясненнях будзе нават да 6 марозу. Удзень тэмпература будзе вагацца ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла, а па паўднёвым захадзе — да плюс 6 градусаў. Дождж і мокры снег прагназуюцца спецыялістамі паўсюдна па краіне і ў чацвер. Уначы і раніцай слабы галалёд. На большай частцы краіны зноў чакаецца моцны парывісты вецер.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Цёпла, але ветрана

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.