Вы тут

Затрыманы гендырэктар ААТ «Гомельтранснафта «Дружба» Сяргей Сасноўскі


Гендырэктар ААТ «Гомельтранснафта «Дружба» Сяргей Сасноўскі затрыманы на месцы злачынства падчас атрымання 5 тысяч долараў хабару ад былога намесніка старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Цімашпольскага.


Паміж імі была дасягнутая дамоўленасць аб аказанні за грашовае ўзнагароджанне садзейнічання адной з украінскіх кампаній у атрыманні заказу на правядзенне рамонтных работ на нафтаправодзе «Мазыр—Брэст» коштам 8 млрд недэнамінаваных рублёў, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржбяспекі. Фігуранты распрацавалі цэлую схему атрымання злачыннага даходу з уцягваннем падкантрольных камерцыйных структур і індывідуальных прадпрымальнікаў. У дачыненні да абодвух заведзена крымінальная справа.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Распрацавалі схему

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.