Вы тут

Мужчына выратаваў на пажары жонку і маці


Удзень у службу выратавання паступіла паведамленне пра загаранне жылога дома ў вёсцы Дзедаўка Мінскага раёна. Калі на месца прыбылі падраздзяленні МНС, дах у жыллі ўжо абрынуўся, дом і хлеў побач гарэлі адкрытым полымем.


Па папярэдняй інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, у момант узнікнення пажару мужчына праводзіў унутры дома рамонтныя работы. У нейкі момант, выйшаўшы з пакоя ў калідор, ён убачыў, што гараць кацельня і калідор. Разбіўшы акно, мужчына пакінуў жыллё. Абышоўшы дом, ён дапамог выбрацца жонцы праз другое акно. Жанчына не пацярпела. Каля ўваходных дзвярэй грамадзянін знайшоў на зямлі сваю маці, затушыў на ёй адзенне і адцягнуў на бяспечную адлегласць ад палаючага дома. Жанчыну шпіталізавалі з тэрмічнымі апёкамі. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія парушэння правілаў эксплуатацыі печаў.

Загаловак у газеце: Выратаваў на пажары жонку і маці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».