Вы тут

Псіхіятр Казакевіча: У яго было шызоіднае расстройства асобы


Працягваецца суд над Уладзіславам Казакевічам, які ўчыніў расправу бензапілой у гандлёвым цэнтры "Еўропа". Хлопца абвіначваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: падрыхтоўка да злачынства, забойства, хуліганства.


У якасці сведкі выступіў псіхіятр, які кансультаваў Казакевіча. Яўген Ласы, супрацоўнік Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, у 2014 годзе быў запрошаны ў РНПЦ псіхічнага здароўя, дзе лячыўся Уладзіслаў пасля спробаў суіцыду. 

— Гэта была кансультацыя на працягу 20-30 хвілін, — успамінае Яўген Ласы. — Я памятаю, што ён паступіў праз суіцыдальныя дзеянні. Быў нейкі канфлікт са школай, звязаны з настаўнікамі. Я шмат кансультую, гэта была руцінная практыка. 

Тады Казакевічу паставілі два дыягназы — умерана-дэпрэсіўны эпізод і шызоіднае расстройства асобы. Першае значыць, што ў хлопца былі сімптомы крызіснага стану, зніжаны настрой, суіцыдальныя думкі, ён мог зрабіць небяспечныя для сябе дзеянні. Другі дыягназ характарызуецца незвычайнасцю мыслення, парадаксальнасцю ўчынкаў. "Тыя, хто хоча скончыць жыццё самагубствам, рэдка спрабуюць падпаліць сябе ў гаражы", — патлумачыў псіхіятр. У шызоіднага растройства, удакладніў Яўген Ласы, ёсць і іншыя сімптомы: пагружанасць ва ўнутраны свет, арыентацыя на ўласныя фантазіі, складанасці з сацыяльнай адаптацыяй, холаднасць. 

— Гэтыя расстройствы, як правіла, захоўваюцца на доўгі час, — расказаў у судзе псіхіятр. — Для людзей з расстройствамі асобы няма працяглага адэкватнага лячэння. Лячэнне неабходна толькі ў крызісныя моманты. Тады прызначаюцца антыдэпрэсанты, псіхатэрапія. 

Вядома, што Казакевіч камплексаваў праз сваю знешнасць. Яўген Ласы заўважыў, што праблемы з успрыняццем свайго цела з'яўляюцца псіхатраўміруючым фактарам, які можа ускладніць сітуацыю. 

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.