Вы тут

На Магілёўшчыне ад выплаты збору па дэкрэце №3 вызвалілі 430 чалавек


У гаррайвыканкамы Магілёўскай вобласці з лістапада 2016 года па 20 лютага 2017 года заявы аб вызваленні ад выплаты збору на пакрыццё фінансавання дзяржвыдаткаў падалі 2099 грамадзян. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама Іна Філіпава.


На сённяшні дзень вызваленыя ад выплаты збору 430 чалавек, у тым ліку з улікам цяжкіх жыццёвых сітуацый. На разглядзе знаходзіцца яшчэ 677 заяваў. "Гэта заявы, якія паступілі ў апошнія некалькі дзён, у тым ліку ад людзей, якія прыйшлі 18 студзеня на прыёмы грамадзян, якія праводзіліся прадстаўнікамі органаў мясцовай улады па растлумачэнню норм дэкрэта №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", - распавяла Іна Філіпава.

Паводле яе слоў, 18 студзеня прадстаўнікі кіраўніцтва аблвыканкама і гаррайвыканкамаў прынялі 129 грамадзян, ад якіх у гэты ж дзень у адпаведныя камісіі паступілі 74 заявы аб вызваленні ад выплаты збору на пакрыццё фінансавання дзяржвыдаткаў. "На працягу гэтага тыдня прыёмы грамадзян па растлумачэнні норм дэкрэта №3 у вобласці будуць працягнутыя, а заявы аб вызваленні ад выплаты збору на пакрыццё фінансавання дзяржвыдаткаў, якія паступаюць ад людзей, будуць аператыўна разглядацца адпаведнымі камісіямі і на пасяджэннях гаррайвыканкамаў", - сказала Іна Філіпава.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?