Вы тут

Лёд на рэках Брэсцкай вобласці стаў небяспечным


Пра гэта паведамілі ў абласным савеце ТРВАД.


Фота: lentaregion.ru

Па прагнозах сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні сутачная тэмпература будзе вагацца ад мінус 5 да плюс 10 градусаў. Чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ад выхаду на лёд рэкамендуецца ўстрымацца. Найбольш небяспечная абстаноўка складваецца на рэках, дзе ўтвараюцца намывы, прамоіны. "Знешне лёд можа здавацца трывалым, але на самой справе гэта не так. Пры вялікіх перападах тэмператур таўшчыня лёду памяншаецца ў два разы. Пры намытай вадзе на ледзяное покрыва яго трываласць зніжаецца на 80%", - адзначылі ў абласным ТРВАД. 

У Брэсцкай вобласці арганізавана дзяжурства на 8 выратавальных станцыях і 20 выратавальных пастах ТРВАД. Па назіраннях спецыялістаў, часцяком рыбакі грэбуюць правіламі бяспекі і выходзяць на лёд без выратавальных камізэлек. З пачатку года з-за бестурботнасці ў вадзе загінулі тры жыхары рэгіёну, двух чалавек удалося выратаваць. Так, у Пінску ратавальнікі своечасова дасталі з ракі мужчыну, які вырашыў скараціць дарогу па хісткаму лёдзе. Яшчэ адзін выпадак адбыўся ў Брэсце: нецвярозы рыбак занадта блізка падышоў да краю прамоіны. 

У 2016 годзе ў Брэсцкай вобласці ў вадзе загінулі 77 чалавек, у тым ліку 7 дзяцей. Няшчасных выпадкаў пры купанні стала на 18% менш. Пры гэтым узрасла колькасць трагедый, якія адбыліся з-за алкагольнага ап'янення, у бытавых умовах, а таксама пры пераходзе дробных вадаёмаў па хісткім лёдзе.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.