Вы тут

У 105 год - у дактарантуру


Жыхар Тайваня Чжао Мухэ дапамагае людзям, якія жывуць у нястачы.


Чжао Мухэ распавёў, што "адзінае шчасце ў жыцці чалавека - гэта пастаянны рух наперад". Зараз ён з'яўляецца вольным слухачом на факультэце кітайскай мовы Універсітэта Цінхуа на Тайвані і рыхтуецца да іспытаў для паступлення ў дактарантуру, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Чжао Мухэ кожны дзень ездзіць ва ўніверсітэт на ровары, і ніколі не прапускае лекцыі. Ён спазніўся на занятак усяго адзін раз - калі сутыкнуўся з матацыклам. 105-гадовы мужчына па-ранейшаму сам сябе абслугоўвае, кожны дзень здзяйсняе пакупкі, гатуе ежу і мые адзенне. Ён адмаўляецца ад дапамогі іншых людзей, паколькі, на яго думку, "калі абапірацца на іншых - значыць, прыйшла старасць". 

З 14 гадоў ён вывучае каліграфію, трэніруецца ўжо 90 гадоў, піша ў унікальным стылі. За некалькі дзесяцігоддзяў ён ахвяраваў сотні тысяч юаняў, пры дапамозе продажаў сваіх работ дапамагаў людзям, якія жывуць у нястачы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?