Вы тут

Андрэй Кабякоў даручыў павялічыць экспарт будаўнічых паслуг


Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў даручыў Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва павялічыць экспарт будаўнічых паслуг. Пра гэта кіраўнік урада заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў студзені 2017 года і меры па выхаду на станоўчую дынаміку росту эканомікі ў I квартале.


Фота: БЕЛТА

"Што насцярожвае - працягвае падаць валавая дабаўленая вартасць у будаўніцтве. Студзень бягучага года ніжэй студзеня двухгадовай даўніны на 27,5%", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Экспарт будаўнічых паслуг хоць і вырас у 2016 годзе на 3,6%, але гэта толькі за кошт Мінска і Мінскай вобласці. У Віцебскай і Гомельскай абласцях экспарт будаўнічых паслуг знізіўся больш чым у 2 разы, у Магілёўскай - зніжэнне на 42%. Брэст і Гродна таксама адстаюць (мінус 12,8 і 13,7% адпаведна).

"Прашу намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва далажыць, якія меры прымаюцца, каб кардынальна пераламаць сітуацыю. Якая работа вядзецца па нарошчванню экспарту паслуг, як рэгулюецца гэтая сфера задач міністэрствам", - запатрабаваў кіраўнік урада.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.