Марыяна ШЧОТКІНА, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, сёння праводзіць выязны асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Задаць пытанне віцэ-спікеру верхняй палаты можна з 9.00 да 12.00 у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы па адрасе: г. Мінск, вул. Чкалава, 6.
Акрамя таго, на мінулым тыдні Марыяна Шчоткіна ўзяла ўдзел у пасяджэнні прэзідыума грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», старшынёй якога яна з'яўляецца. Падчас мерапрыемства яна абвясціла, што ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ІХ Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2016» адбудзецца 18 сакавіка ў Мінску.
«Асноўная задача конкурсу — паказаць ролю жанчын у сучасным грамадстве, іх уклад ва ўмацаванне сям'і, выхаванне дзяцей, сацыяльна-эканамічнае і гуманітарна-культурнае развіццё краіны», — адзначыла старшыня Беларускага саюза жанчын. Паводле слоў Марыяны Шчоткінай, сучасных жанчын характарызуюць фінансавая і псіхалагічная самастойнасць, арыентацыя не толькі на моцную сям'ю, але і на паспяховую кар'еру, духоўнае і творчае развіццё.
Асноўнымі крытэрыямі для ўдзелу ў конкурсе «Жанчына года» з'яўляюцца значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці, выхаванні дзяцей і моладзі, уклад у развіццё вёскі, духоўнасці і культуры, навукі.
Вераніка ПУСТАВІТ
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.