Вы тут

Аляксандр Папкоў правёў прыём грамадзян у Віцебску


Да зваротаў — індывідуальны падыход.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў правёў прыём грамадзян у Віцебску. У мінулую пятніцу ў Віцебскім райвыканкаме ў прысутнасці кіраўніцтва раёна і абласнога Савета заяўнікі агучылі свае праблемы.


Аляк­сандр Па­пкоў (злева) пад­час пры­ёму  гра­ма­дзян у Ві­цеб­скім рай­вы­кан­ка­ме.

«МС» часта асвятляе аналагічныя мерапрыемствы. Але ўпершыню журналіст стаў сведкам такога індывідуальнага падыходу. Напрыклад, пенсіянерка расказала пра немагчымасць стаць уладальнікам жылля ў доме ЖБК. Аляксандр Папкоў паабяцаў, што зварот накіруюць Прэзідэнту.

— Папрашу кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, каб ліст быў перададзены яму на разгляд. Так робіцца толькі, калі ёсць сур'ёзныя пытанні, як у гэтым выпадку. Хоць не разумею, чаму такая праблема ўзнікала. Ваша кватэра, і вы маеце права ёй распараджацца, — разважае сенатар.

Маладая жанчына канстатавала, што ў квартале індывідуальнай забудовы ў прыгарадзе няма вады. У 2009 годзе людзі атрымалі ўчасткі, пабудавалі дамы. Да іх падведзены газаправод і электраэнергія... Прадстаўнікі райвыканкама растлумачылі, што няма фінансавай магчымасці дапамагчы. Сярод іншага ёсць і станцыя абезжалезвання, а водаправод — насамрэч праблема. На пракладку інжынерных сетак ва ўсім раёне з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў на год выдзелены 3 мільярды рублёў. А гэта меней, чым патрабуецца на канкрэтны квартал, пра які расказала заяўніца. Аляксандр Папкоў даручыў сёлета станоўча вырашыць законныя патрабаванні будучых навасёлаў.

Каб вырашыць пытанне рамонту ліўневай каналізацыі, член Савета Рэспублікі зрабіў званок у аблвыканкам. Заяўніца расказала, што ў райцэнтры Сянно жыве яе састарэлая маці. Вада залівае і зямельны ўчастак, і дом. Спадзяваліся, што каналізацыю адрамантуюць напярэдадні абласных «Дажынак» . Яны адбыліся летась. Але... Між іншым, камунальнікі ў адказе жанчыне «адрапартавалі»: усё зроблена! Як высветлілася, толькі на паперы...

Беспрацоўны жыхар абласнога цэнтра прасіў уладкаваць яго на работу. На прадпрыемстве не працягнулі кантракт. Ён слесар. Стаіць на ўліку ў цэнтры занятасці, але пакуль прапаноў наконт работы не атрымліваў. Хоць гатовы на любую: фарбаваць, касіць, рамантаваць... Пачуў параду атрымаць больш запатрабаваную на рынку працы прафесію. Тым больш што адпаведнае навучанне для зарэгістраваных у якасці беспрацоўных — бясплатнае.

Прыйшла на прыём і «прафесійная скаржніца». Прызналася, што ёй ужо адмаўляюць у далейшай перапісцы з уладай. Але ўпэўнена, што мае рацыю. Напрыклад, патрабуе, каб з вёскі, дзе жыве, часцей ездзіў аўтобус у іншую — на яе «малую Радзіму». Адказныя асобы растлумачылі, што расклад руху складзены так, каб жыхарам было зручна. І ніхто не скардзіўся. Сенатар адзначыў, што і такіх людзей трэба выслухоўваць. Бывае, сярод іншых праблем яны выказваюць тыя, якія насамрэч трэба вырашыць.

Вясковец прасіў газіфікаваць вёску. Другі заяўнік прыйшоў па дапамогу для рэгістравання гаспадарчых пабудоў...

Сенатар папрасіў дапамагчы 47-гадовай маці-адзіночцы. На прыём жанчына не прыйшла, але заяву перадала. Ёй неабходна пратэзаванне тазасцегнавога сустава. Праблема ў тым, што чарга вялікая. Аперацыю паабяцалі мінімум праз 1,5 года... Жанчыне пагражае перспектыва інваліднасці. Аляксандр Папкоў папрасіў старшыню Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева пракантраляваць гэты зварот. Як і некаторыя іншыя.

Пасля прыёму ён падзяліўся з прадстаўнікамі СМІ сваімі ўражаннямі.

У асноўным агучаныя пытанні знаходзяцца ў кампетэнцыі не рэспубліканскага ўзроўню, а мясцовага. Аляксандр Папкоў адзначыў вялікі прафесіяналізм адказных асоб раёна і абласной вертыкалі Віцебшчыны ў вырашэнні праблем... І нагадаў пра неабходнасць індывідуальнага падыходу пры разглядзе зваротаў.

— Можна размаўляць чыста на бюракратычнай мове: накшталт, ёсць артыкул закона, ці інструкцыя так абвяшчае... Але існуюць жа яшчэ чалавечыя нормы! Яны патрабуюць адпаведнага стаўлення. Калі прыйшоў грамадзянін, які хадзіў па інстанцыях і не знайшоў паразумення, трэба падумаць, як дапамагчы. А, бывае, трэба растлумачыць, што «сігнал» не можа быць задаволены... Заяўнік павінен сысці, адчуваючы, што да яго пастараліся аднесціся па-чалавечы, — канстатаваў сенатар.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Чалавечыя нормы ніхто не адмяняў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.