Вы тут

Новыя магчымасці адкрываюцца для беларускіх прадпрымальніц


Праект па развіцці жаночага прадпрымальніцтва "ПаспяховаЯ", ініцыятарам якога выступае Белівестбанк пры падтрымцы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, стартуе ў Мінску.


Падчас шасці бізнес-сустрэч прадпрымальныя жанчыны даведаюцца аб фінансавых і іншых магчымасцях праграмы "Жанчыны ў бізнесе". Першая сустрэча адбудзецца ў сталіцы ўжо 6 сакавіка, астатнія — пазней у абласных цэнтрах. Удзельніцы азнаёмяцца з інтэрнэт-праектам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Business Lens. Гэта вэб-інструмент, з дапамогай якога можна правесці дыягностыку свайго бізнесу, выявіць яго моцныя і слабыя бакі. На першай сустрэчы з майстар-класам "Як вырабляць тавары і паслугі, якія адпавядаюць і перавышаюць чаканні нашых пакупнікоў/кліентаў" выступіць кіраўнік групы кампаній "Сармонт" Дар'я Сармонт.

Паводле слоў намесніка старшыні Праўлення Белінвестбанка Аляксандра ФІЛІПОВІЧА, падтрымкай у межах праграмы "Жанчыны ў бізнесе" змогуць скарыстацца сотні беларусак, гатовых развіваць уласную справу. Для ўдзелу ў бізнес-сустрэчах неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю.  Электронны адрас для зваротаў yspeh.belinvestbank@gmail.com або па нумары +375 29 1234 380.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».