Вы тут

Распачаўся творчы конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка»


Вучні розных школ чыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, пра Мінск і Полацк. Афіцыйныя асобы былі асабліва натхнёныя і ўзрушаныя. Менавіта так, у цёплай і ўтульнай атмасферы свята, стартаваў конкурс «Жывая класіка». Яго заснавальнікамі сталі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі і Сталічнае тэлебачанне.


Конкурс, што мае на мэце прыцягнуць увагу грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырыць кругагляд чытачоў, падтрымліваць таленавітую моладзь, будзе доўжыцца да верасня і пройдзе ў некалькі этапаў: ад школьнага да рэспубліканскага.

— Развіццё ў дзяцей цікавасці да слова, найлепшых узораў беларускай літаратуры сёння павінна стаць клопатам дарослых. Таму што чытанне — развіццё асобы, спасціжэнне назапашанага ў кнігах вопыту, канкурэнтаздольнасць у нашым бурлівым інфармацыйным свеце, — заўважыла міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ. — Трэба шукаць новыя формы работы з дзецьмі і бацькамі. Мы бачым, што ў краіне выдаецца многа добра аформленых кніг, яны з'яўляюцца на паліцах кнігарняў. сёлета, калі мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, надзвычай актуальна гучыць радок з Францыска Скарыны «Найлепшыя скарбы — чалавечыя словы».

Міністр інфармацыі прыгадала, што калі вучылася ў 9-м класе, сама ўдзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў. Нават мае грамату за найлепшае чытанне верша пра Янку Купалу.

— Думаю, што і для ўдзельнікаў конкурсу «Жывая класіка» гэтае спаборніцтва стане ўражаннем на ўсё жыццё, — сказала Лілія Ананіч.

— Конкурс «Жывая класіка» — сапраўднае свята, якое павінна даць пачатак творчаму ўзлёту нашай моладзі, — лічыць міністр адукацыі Ігар КАРПЕНКА. — Адметна, што яго вынікі будуць падведзеныя ў Полацку падчас Дня беларускага пісьменства і святкавання 500-годдзя нашага кнігадрукавання. Сімвалічна, што Полацк сёлета вызначаны маладзёжнай сталіцай Беларусі.

Так, найлепшыя чытальнікі з усёй краіны стануць удзельнікамі вялікага рэспубліканскага свята, а пераможцы конкурсу «Жывая класіка» ў ліку іншых падарункаў атрымаюць пуцёўкі ў Нацыянальны лагер «Зубраня».

Марына ВЕСЯЛУХА

vesіaluha@zvіazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Загаловак у газеце: Ствараем сябе — праз чытанне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».