Вы тут

Дыялог з дзіцем, якога ніколі не білі


«Нядаўна я прачытала ў Фэйсбуку пост, які прымусіў мяне задумацца, — дзеліцца Аляксандра. — Гэта сціслы варыянт размовы маці з сынам шасці гадоў, якога ніколі не білі. Я лічу, што яго варта прачытаць усім бацькам, у тым ліку і будучым.

«С. (дзіця): Мам, мне трэба з табой пагаварыць.

М. (мама): Так, слухаю цябе.

С.: Ведаеш, а бацькі б'юць П. (хлопчык, 7 гадоў, імя не называю з этычных меркаванняў)...

М.: І што ты думаеш з гэтай нагоды?

С.: Гэта дрэнна. Так нельга.

М.: А чаму? Чаму нельга біць дзяцей?

С.: Ну, таму што, калі бацькі будуць біць П., ён стане злым і будзе ўсіх крыўдзіць. А яшчэ, ён вырасце, у яго будуць дзеці, і ён будзе іх біць. Потым дзеці П. вырастуць, таксама стануць злымі і будуць біць сваіх дзяцей і пойдзе ланцуговая рэакцыя. Ну і потым, мама, пройдзе час, П. вырасце, а яго бацькі стануць старэнькімі, і ён зможа іх біць, як яны гэта робяць цяпер, яны, што, гэтага не разумеюць?

М.: А калі яго бацькі б'юць?

С.: Калі ён зрабіў вельмі маленькую гадасць.

М.: А як з твайго пункту гледжання правільна паступаць з дзецьмі, калі яны робяць штосьці дрэннае?

С.: Калі вельмі маленькую гадасць зрабіла дзіця, яму трэба сказаць, што гэта няправільна, і растлумачыць чаму. Калі вялікую — бацькі могуць на яго пасварыцца. Але біць — гэта зусім няправільна.

М.: А як, на твой погляд, трэба сварыцца на дзяцей так, каб яны не рабілі больш гадасцяў?

С.: Можна трошкі пакрычаць, але трэба тлумачыць, чаму яны крычаць.

М.: А што можна зрабіць, каб бацькі П. перасталі яго біць?

С.: Думаю, П. павінен сказаць ім, што яму гэта не падабаецца.

М.: А калі гэта не дапаможа?

С.: Настаяць на гэтым.

М.: А калі і гэта не дапаможа?

С.: Расказаць бабулі, дзядулю, каб яны яго абаранілі. Хоць у П. дзядулі няма... Тады проста бабулі расказаць, яна павінна дапамагчы. Бабулі добрыя. А яшчэ цётцы, дзядзьку, ну хоць каму-небудзь з дарослых. Нехта ж павінен быць з ім побач, каб абараніць. Ён жа дзіця.

М.: Скажы, калі ласка, а многіх з тваіх сяброў б'юць бацькі?

С.: Нікога. П. мне не сябар, таму з маіх сяброў не б'юць нікога. Наогул, П. — адзіны з дзяцей, якіх я ведаю, каго б'юць».

Па-ранейшаму заклікаем вас, шаноўныя чытачы, дзяліцца з «Сямейнай газетай» сваімі думкамі, назіраннямі, парадамі, арыгінальнымі ідэямі. Чакаем вашых лістоў.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.