Вы тут

Адбылося наваселле паштовага аддзялення ў Астраўцы


Гродзенскі філіял Белпошты сёлета парадаваў і яшчэ парадуе жыхароў новых мікрараёнаў. Нядаўна адбылося наваселле паштовага аддзялення ў Астраўцы па вуліцы Уладзіміра Караткевіча. Горад будучых атамшчыкаў пастаянна расце, будуецца жыллё, інфраструктура, таму чарговы паштовы аб'ект асабліва актуальны для новага мікрараёна. На чарзе адкрыццё яшчэ аднаго аддзялення сувязі ў мікрараёне Альшанка абласнога цэнтра. У пачатку сакавіка ён пачне дзейнічаць па вуліцы Напалеона Орды.


Як паведаміла намеснік дырэктара Гродзенскага філіяла прадпрыемства «Белпошта» Святлана Мякіш, усяго на тэрыторыі рэгіёна працуе 383 аддзяленні паштовай сувязі, з якіх большасць — 265 — у сельскай мясцовасці. Для юрыдычных асоб адкрыта 7 бізнес-філіялаў. Новыя аддзяленні будуць аказваць тыя ж паслугі, як і цэнтральныя гарадскія пошты.

Асаблівасцю сталі выпуск і продаж стылізаваных паштовак з відамі старога Гродна, распрацаваных на аснове матэрыялаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Пакуль такія паштоўкі можна набыць у гарадах, куды часцей прыязджаюць замежныя турысты. З увядзеннем бязвізавага ўезду попыт на сувенірную прадукцыю, у тым ліку і друкаваную, расце.

Святлана Мякіш паведаміла, што гродзенцы актыўна карыстаюцца паштовай сувяззю, удзельнічаюць у папулярным руху «посткросінг». Як правіла, для сваіх карэспандэнцый многія выбіраюць канверты і паштоўкі з выявамі адметных падзей рэгіёна альбо вядомых асоб. Дарэчы, друкаваная прадукцыя з унікальным штэмпелем карыстаецца попытам і ў калекцыянераў. Так, летась прайшоў чарговы фестываль нацыянальных культур. Да гэтай даты нават была ўстаноўлена стылізаваная пад даўніну каваная паштовая скрыня, выдадзены канверт з сімволікай фестывалю. Маюць попыт і канверты з вобразамі знакамітых гродзенцаў — Максіма Багдановіча, Элізы Ажэшкі, Льва Бакста, Міхала Агінскага і іншых.

У мінулым годзе самым папулярным адрасатам Гродна стаў прызёр Алімпіяды Іван Ціхан. Для яго была створана абаненцкая скрыня, куды гродзенцы накіравалі больш за 10 тысяч лістоў з пажаданнямі і віншаваннямі. Цяпер уся карэспандэнцыя знаходзіцца ў гродзенскім музеі пошты.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Загаловак у газеце: Cамы знакаміты адрасат

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.