Вы тут

Лёд стаў небяспечным


Брэсцкі абласны савет таварыства выратавання на водах звярнуўся да насельніцтва з папярэджаннем аб небяспецы выхаду на лёд.


У апошнія дні тэмпература паветра ў рэгіёне значна павысілася, часам слупок тэрмометра падымаецца да адзнакі плюс 10. У такой абстаноўцы лёд губляе трываласць, актыўна ўтвараюцца намывы і прамывіны. Таму нават знешне трывалае ледзяное покрыва можа таіць смяротную небяспеку. З пачатку гэтага года на вадзе загінула трое жыхароў рэгіёна, дваіх удалося выратаваць. Так, у Брэсце нецвярозы рыбак на Мухаўцы блізка падышоў да краю прамывіны і праваліўся ў ваду. Небараку выцягнулі з вады таварышы. Па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема гібелі на вадзе людзей у стане алкагольнага ап'янення.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.