Вы тут

Дык ці была платная працэдура?


Са Смалявіч патэлефанаваў заяўнік Віктар Н. з пытаннямі, якія датычылі медыцынскага абслугоўвання.


— Нядаўна хацеў здаць кроў з вены на біяхімію ў паліклініцы, дык сказалі, што бясплатна гэта можна зрабіць толькі адзін раз на год. А паколькі я апошні раз здаваў кроў летась у красавіку, адпаведна, год яшчэ не прайшоў. Выходзіць, мне трэба рабіць працэдуру платна? Але раней, яшчэ зусім нядаўна, усе біяхімічныя аналізы былі бясплатнымі. Што за новаўвядзенне? Ці маюць яны на гэта права? — сфармуляваў грамадзянін свае пытанні.

Даць больш падрабязныя тлумачэнні наконт сітуацыі, што быццам бы ўзнікла ў заяўніка ў паліклініцы, ён адмовіўся. Гэтак жа, як і расказаць больш грунтоўна пра сябе. У такіх выпадках немагчыма даць дакладны адказ на агульнае пытанне, не ведаючы ўсіх акалічнасцяў справы.

Гэта нам пацвердзіла і галоўны ўрач Смалявіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Дубоўская, якую мы папрасілі коратка пракаментаваць зварот заяўніка.

— Кожную сітуацыю трэба разглядаць індывідуальна. Так, рашэнне аб правядзенні аналізаў на платнай аснове можа быць прынята лечачым урачом — у інтарэсах чалавека. Але трэба ведаць, якое менавіта захворванне ў пацыента, як яно працякае, да таго ж, ці згодны сам кліент на платную працэдуру, — сказала Святлана Віктараўна. — Разам з тым, калі па клінічных паказчыках яна пацыенту патрэбная — будзе праведзена бясплатна.

Галоўны ўрач бальніцы была здзіўлена, што грамадзянін адрасаваў сваё пытанне найперш у газету. «Трэба было адразу звяртацца да адміністрацыі, можна было канкрэтна да мяне».

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.