Вы тут

Свядомы тата паляпшае здароўе мамы


Сетка «тата-школ» выходзіць за межы Мінска: чакаюцца заняткі ў Барысаве, актыўна прапагандаваць ідэі бацькоўства валанцёрам гатовыя ўрачы і псіхолагі ў Брэсце і Гродне. Гэта сведчанне таго, што шведска-беларускі праект, які рэалізуецца дабрачынным аб'яднаннем «Клуб ільвоў» сумесна з Мінскім гарадскім цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей і іншымі дзяржаўнымі структурамі, рухаецца ў правільным кірунку.


— «Тата-чат», створаны як дадатковы сродак для запрашэння мужчын на заняткі ў «тата-школы», пераўтварыўся ўжо ў амаль самастойны рэсурс для інтэрнэт-размоў на тэмы, якія хвалююць бацькоў. Ён налічвае ўжо больш за 200 удзельнікаў. Асобна плануецца рэалізоўваць праекты, якія ўвядуць татаў у тэмы адносін з падлеткамі, а таксама і дзецьмі, якія ўжываюць наркотыкі, — расказалі Вячаслаў ШЧЭРБА і Раман КРУЧКОЎ, прадстаўнікі шведска-беларускага праекта з боку Беларусі.

Каб яшчэ больш заахвоціць мужчын задумацца пра сваё бацькоўства, на вуліцах павінны з'явіцца білборды, з якіх да татаў будуць звяртацца дзеці розных узростаў. Асноўная іх ідэя — «Што тваё дзіця будзе памятаць пра цябе». Акрамя таго, слухачы школы мараць зрабіць Дзень таты, што адзначаецца ў чэрвені, дзяржаўным святам.

— Хоць заняткі ў «тата-школах» і скіраваны на бацькаў, яны паляпшаюць здароўе жанчын, бо тыя адчуваюць сябе спакайнейшымі, ведаючы пра надзейны тыл, і менш стамляюцца ад работы, калі частку яе бярэ на сябе мужчына, — адзначыў Матс БЕРГГРЭН, кіраўнік шведска-беларускага праекта з боку Швецыі. — Усё разам гэта працуе на дасягненне галоўнага выніку — выхаванне шчаслівага дзіцяці.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».