Вы тут

На прыступках гісторыі


Беларускага мастака Святаслава Федарэнку называюць летапісцам айчыннай гісторыі. У шматфігурных кампазіцыях аўтар супастаўляе падзеі розных часоў і гістарычных эпох, што адлюстроўвае і яго персанальная выстаўка «Мая Беларусь. Летапіс эпохі» ў Мастацкай галерэі імя Міхаіла Савіцкага.


«Развітанне», 2017 г.

Святаслаў Федарэнка — сын вядомага беларускага мастака Мікалая Федарэнкі. Менавіта творчасць бацькі натхніла яго таксама ўзяць у рукі пэндзаль. Усведамленне таго, што яго будучая прафесія — мастак, прыйшло, калі пачаў займацца ў мастацкай студыі.

Сёння майстар працуе ў жанры тэматычнай карціны, якая, згодна з яго меркаваннем, з’яўляецца своеасаблівым асэнсаваннем свету, што дапамагае прасачыць за трансфармацыяй чалавека ў новых рэаліях жыцця. У мастака ёсць творы, якія ён называе дакументальным рэалізмам: праз іх расказвае пра важныя гістарычныя падзеі. Недзе вобразы адлюстраваныя на аснове дакументаў, а недзе гістарычныя фрагменты ўбудаваныя ў твор з дапамогай мастацкага мантажу.

Святаслаў Федарэнка звяртаецца да рэалізму, лічыць, што гэта і ёсць гарант высокай мастацкай формы і зместу. Яго творы — глыбокі позірк на свабоду, якая для кожнага чалавека нібы глыток паветра. Галоўныя героі сюжэтных кампазіцый аўтара — дзеячы беларускай культуры і гісторыі. Сярод іх — Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Кастусь Каліноўскі, Янка Купала, Максім Багдановіч…

Вялікія і шматлюдныя палотны майстра сведчаць пра маштабнасць яго ідэй. Ён піша не толькі тое, што ляжыць на паверхні, а быццам бы стварае наслаенне метафар у адным сюжэце, спрабуючы зрабіць твор больш глыбокім, дакладна адлюстроўвае час, у якім адбываецца дзеянне. Вялікую ролю ў творчасці Святаслава Федарэнкі адыграла тэма Вялікай Айчыннай вайны і Чарнобыля. Кожная з такіх работ характарызуецца сутыкненнем ракурсаў, трывожнай фрагментарнасцю, духоўнай цэласнасцю. Гэтыя творы кранаюць душу. Каля іх хочацца маўчаць.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.