Вы тут

Гармонія працы


Многія музыканты гавораць, што любяць музыку, распавядаюць пра тое, як моцна. І толькі некаторыя ў гэтай любові прызнаюцца.

Міхаіл Фінберг, які, дарэчы, святкуе ў лютым юбілей, кажа, што музыка — яго адзіная любоў.


Зараз імя Фінберга стала сімвалам беларускай папулярнай музыкі. Ён кіруе вялікім калектывам, лічыцца карыфеем беларускай эстраднай музыкі. Узнагароды і званні, якімі ўганараваны Фінберг, можна пералічваць бясконца: народны артыст Беларусі, Кавалер ордэна Францыска Скарыны, уладальнік «Зоркі Міхаіла Фінберга» на Алеі зорак у Маскве... У лютым за свае дасягненні ў музыцы маэстра стаў ганаровым грамадзянінам Мінскай вобласці. Міхаіл Фінберг амаль 30 гадоў працуе з заслужаным калектывам — Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі.

Міхаіл Фінберг нарадзіўся ў сям’і, якая не была звязаная з музыкай. Але яго з маленства да музыкі цягнула: дырыжор часта ўзгадвае, як бегаў за ваенным аркестрам. Бацькі аддалі хлопчыка ў музычную школу, якая стала першым крокам да дырыжорскай працы. Міхаілу Фінбергу было 22 гады, калі ён трапіў у аркестр беларускага цырка. Музычным выхаваннем ён абавязаны і ўрокам, што атрымаў на гэтай працы.

Музыку як сэнс жыцця Фінберг выбраў сам. І заўважна, што пра гэта не шкадуе. Часта музыкант адзначае, што музыцы трэба прысвяціць сябе цалкам, штодзённа вучыцца, а галоўнае — любіць. З усімі гэтымі заданнямі спраўляецца на выдатна. За гады працы Міхаіл Якаўлевіч назапасіў вялізны досвед, прыклаў неверагодную колькасць намаганняў для таго, каб беларуская музыка была яркай і пазнавальнай. Яго любімым дзіцем і сёння застаецца канцэртны аркестр.

Гэтае «дзіця» дапамагло Міхаілу Фінбергу папулярызаваць родную песню: разам з гэтым калектывам ён пачынаў фестываль, які цяпер усе ведаюць як «Славянскі базар у Віцебску», дагэтуль робіць Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна», Міжнародны фестываль «Джаз у Мінску».

Дзякуючы яго імпэту малыя гарады Беларусі займелі камерныя фестывалі. Але адметнасць працы калектыву, якім кіруе Міхаіл Фінберг, у тым, што ён стварае праграмы, прысвечаныя класікам беларускай літаратуры. Такім чынам, дзякуючы яго ідэям складваецца сваеасаблівая анталогія беларускай эстраднай песні.

«Маэстра жывога гуку» (а менавіта так называюць Фінберга) працягвае звяртацца да народнай песні, шукае новае ў музыцы і новыя імёны для сцэны. Яго творчыя дасягненні не  пакідаюць абыякавымі ні беларускіх, ні расійскіх, ні іншых замежных слухачоў. А Фінберг не лічыць гэта чымсьці звышнатуральным: усё ж поспехі нараджаюцца ў першую чаргу з любові. А яшчэ дзякуючы бесперапыннай працы — вось галоўны рэцэпт музычнага поспеху ад маэстра.

Маргарыта ДЗЯХЦЯР

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.