Вы тут

Блаславёная опера


«Сівая легенда» як гімн любові: з Божай маці і па-беларуску.

Гэтая опера на беларускай мове ў рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі з’явілася чатыры гады таму. І дагэтуль мае прыхільнікаў, якія гатовыя хадзіць на спектакль некалькі разоў. Але місія гэтага твора яшчэ і асветная: уводзіць у свет беларускай культуры, далучаць да яе нават праз складанае і высокае опернае мастацтва.


Таму опера «Сівая легенда» стала фактычна асобным праектам, які імнуцца аздабляць дадатковымі імпрэзамі і акцыямі, якія б працавалі на карысць музыцы, тэатру і наогул айчыннай культуры. Напрыклад, 14 лютага перад спектаклем адбыўся своеасаблівы пралог, каб падрыхтаваць гледача да праслухоўвання сур’ёзнай музыкі сучаснага беларускага кампазітара Дзмітрыя Смольскага. У кантэкст беларускай культуры да пачатку спектакля ўводзілі музыкі з фальклорнага гурта HardWood.

Гукі Сярэднявечча стваралі пэўны настрой, з якім лепш адчуваць падзеі, адлюстраваныя Уладзімірам Караткевічам, які сам напісаў лібрэта оперы. Але, здаецца, найвышэйшыя сілы на баку гэтага твора: у фае толькі на адзін вечар быў выстаўлены цудатворны абраз Бялыніцкай Божай маці — копія, створаная ў XVII стагоддзі. «Гэта адзін з тых рэдкіх выпадкаў, калі мы вывезлі абраз з музея, таму што такія творы трэба захоўваць у пэўных умовах, — патлумачыў Барыс Лазука, дырэктар Музея старажытнай беларускай культуры Акадэміі навук. — Але абразы ствараліся для людзей, каб яны маглі ля іх атрымаць сілу, напоўніцца добрымі думкамі, адчуць Боскую прыгажосць, прыйсці да разваг пра вечнае»

Да гэтых жа думак скіроўвае і твор Дзмітрыя Смольскага і Уладзіміра Караткевіча. Дзея, што пачалася ў фае, арганічна спалучылася з падзеямі, што потым адбываліся на сцэне. У антракце людзі падыходзілі да Бялыніцкай Божай маці і крыху ўзняліся над драматычным сюжэтам твора, дзе героі праходзяць праз пакуты на шляху адзін да аднаго. «Усё павінна быць добра, калі ёсць любоў», — супакоіла спагадлівай усмешкай Божая Маці з абраза, які аднолькава шануюць праваслаўныя і каталікі. Вельмі дарэчы ў кантэксце фіналу оперы. І прыклад таго, як розныя спосабы дапамагаюць далучыць да музыкі беларускіх кампазітараў.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.