Вы тут

Наша парламенцкая дэлегацыя едзе ў Аўстрыю


Сёння парламенцкая дэлегацыя нашай дзяржавы на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляславам Пірштуком прымае ўдзел у зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое пройдзе ў Вене.


Па інфармацыі прэс-службы Палаты прадстаўнікоў, беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у пасяджэннях Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і трох агульных камітэтаў Асамблеі: па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях.

Падчас зімовага пасяджэння будуць разгледжаны асноўныя пытанні парадку дня АБСЕ, у тым ліку тыя, якія датычацца сітуацыі з нелегальнымі мігрантамі і бежанцамі, барацьбы з міжнародным тэрарызмам, сітуацый у Сірыі і ва Украіне. Акрамя таго, адбудуцца спецыяльныя дэбаты на тэму "Абарона правоў чалавека ў часы крызісу".

Запланаваны сустрэчы членаў парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь з кіраўніцтвам Парламенцкай асамблеі АБСЕ і парламентарыямі дзяржаў членаў АБСЕ для абмеркавання актуальных пытанняў узаемадзеяння ў рамках арганізацыі і развіцця двухбаковых адносін.

На зімовым пасяджэнні ПА АБСЕ адбудзецца прэзентацыя Рэспублікі Беларусь у якасці краіны правядзення 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.