Вы тут

"Агульныя аўтамабілі" заваёўваюць Паднябесную


Перспектывы развіцця гэтага напрамку бязмежныя.


Разам з папулярнасцю "агульных ровараў" ў буйных гарадах, у апошні час набірае абароты і сумеснае выкарыстанне аўтамабіляў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Цяпер у Пекіне, Шанхаі, Чэнду і іншых гарадах з'явілася нямала "агульных аўтамабіляў", многія жыхары ўжо апрабавалі навінку. Загрузіўшы адпаведны  мабільны дадатак, пасля рэгістрацыі можна пры дапамозе тэлефона знайсці машыну ў непасрэднай блізкасці, а дабраўшыся да месца прызначэння, паставіць аўто на спецыяльна адведзенае месца для паркоўкі або на любую стандартную аўтастаянку. 

Па ўсёй краіне за кароткі час сабралася больш за дзесятак кампаній-канкурэнтаў, якія прадстаўляюць паслугі па сумесным выкарыстанні аўтамабіляў. Як адзначылі інсайдары, у Кітаі, нягледзячы на ​​ўздым дадзенай галіны, перспектывы развіцця бязмежныя. Тым не менш, на хвалі сумеснага выкарыстання аўтамабіляў, з'яўляюцца некаторыя праблемы. Інсайдары адзначаюць, што цяпер сумеснае выкарыстанне аўтамабіляў сутыкаецца з такімі праблемамі як няпэўнасць заканадаўчага рэгулявання дадзенай галіны, даволі нізкі каэфіцыент выкарыстання большасці "агульных аўтамабіляў", складанасць пошуку аўто, цяжкасці з паркоўкай. 

У сярэднім штодня кожны аўтамабіль выкарыстоўваецца 2-3 разы, толькі крыху часцей, чым асабістыя аўтамабілі. Дырэктар па маркетынгу Гуанчжоўскага  аддзялення кампаніі па сумесным выкарыстанні аўтамабіляў "Хуанцю Чэсян" Хуан Чуньхуа сказаў, што цяпер іх машыны Еvcard размешчаны ў 23 гарадах краіны, у сямі гарадах вядзецца эксплуатацыя, у сярэднім кожны аўтамабіль налічвае па 2,4 замовы ў дзень. Аднак, па фінансавых падліках, для дасягнення рэнтабельнасці кожны аўтамабіль павінен штодня прымаць па 4 замовы. 

На думку некаторых аператараў сумеснага выкарыстання аўтамабіляў, хуткасць распаўсюджвання сеткі можа стаць ключавым фактарам, які ўплывае на вопыт карыстальнікаў і штодзённыя заказы. "Для прыняцця і разумення новай з'явы патрэбен пэўны працэс, мы актыўна слухаем меркаванні карыстальнікаў і працягваем удасканальвацца, паступова вырашаем праблемы. Напрыклад, мы будзем пастаянна дадаваць новыя спецыяльныя парковачныя месцы", - сказаў прадстаўнік адпаведнай кампаніі. 

Нельга не прызнаць, што сумеснае выкарыстанне аўтамабіляў становіцца свайго роду тэндэнцыяй, якая паступова змяняе спосабы перамяшчэння кітайцаў. Кожны аўтамабіль, які выкарыстоўваецца сумесна, можа скараціць куплю 13 транспартных сродкаў. Эксперты адзначаюць, што пры дапамозе "агульных аўтамабіляў" можна павысіць каэфіцыент выкарыстання аўто, знізіць іх вытворчасць, у спалучэнні з заменай транспартных сродкаў, якія працуюць на бензіне, знізіць забруджванне навакольнага асяроддзя.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.