Вы тут

Прэзентацыя нашай краіны праходзіць у Вене


Падрыхтоўка да сесіі ПА АБСЕ ў Мінску ў разгары.

Наша парламенцкая дэлегацыя  на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляславам ПІРШТУКОМ прымае ўдзел у зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое гэтымі днямі праходзіць у Вене.


Як паведамляе прэс-служба ніжняй палаты, віцэ-спікер прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ, падчас якога адбыліся выступленні кіраўнікоў місій па назіранні за выбарамі ў Чарнагорыі, Малдове і Злучаных Штатах Амерыкі. Тады ж была агучана інфармацыя  аб падрыхтоўцы маючых адбыцца ў бягучым годзе мерапрыемстваў ПА АБСЕ.

На пасяджэнні Агульнага камітэта ПА АБСЕ па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі адбылося выступленне старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Валерыя ВАРАНЕЦКАГА на тэму «Кіраванне прыроднымі рэсурсамі: рашэнне праблем воднай бяспекі і барацьба са зменай клімату». Ён адзначыў важную ролю, якую адыгрывае Рэспубліка Беларусь у агульнаеўрапейскіх маштабах ў справе захавання водна-балотных угоддзяў, падкрэсліўшы, што беларускія балоты называюць «лёгкімі» Еўропы. Ён таксама звярнуў увагу замежных калег на яшчэ адно ўнікальнае багацце нашай краіны – значныя запасы прэсных падземных вод, якія прызнаюцца экспертамі аднымі з лепшых у свеце.

У рамках зімовага пасяджэння ПА АБСЕ праходзіць прэзентацыя нашай дзяржавы ў якасці краіны правядзення 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. На стэндзе, арганізаваным нашым Парламентам, размешчаны лістоўкі з агульнай інфармацыяй аб 26-й штогадовай сесіі, звесткі аб афіцыйных гасцініцах, у тым ліку гасцініцы «Прэзідэнт-атэль», на базе якой пройдуць асноўныя мерапрыемствы сесіі.

Замежным парламентарыям таксама прадстаўлены разнастайныя інфармацыйныя матэрыялы пра Беларусь, яе эканамічны і турыстычны патэнцыял, прэзентацыйная прадукцыя флагманаў беларускай эканомікі, прадпрыемстваў і арганізацый, тавары якіх з'яўляюцца брэндамі нашай краіны.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.