Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У пачатку тыдня варта некалькі знізіць дзелавую актыўнасць, бо ваша стараннасць слаба адаб'ецца на канчатковым выніку. Тыдзень аказвае спрыяльны ўплыў на любыя партнёрскія адносіны, вы можаце атрымаць дапамогу ад калегі ці нават чалавека, з якім практычна не знаёмыя. Добра было б здзейсніць пакупкі для дома, а таксама заняцца вырашэннем іншых хатніх праблем. Нядзеля можа аказацца складаным і вельмі напружаным днём, незапланаваныя справы адбяруць шмат часу.


ЦЯЛЕЦ. Ваша імкненне пашырыць гарызонты не ілюзорнае, зможаце асвоіць нешта новае і карыснае для сябе, павысіць узровень прафесійных ведаў. Межы вашых магчымасцяў будуць пашыраны ў асноўным за кошт узаемадзеяння з іншымі людзьмі. У панядзелак будзьце вельмі ўважлівыя, падпісваючы паперы. У аўторак пажадана прыслухоўвацца да інфармацыі, якая паступае, гэтыя звесткі могуць шмат што змяніць. У суботу вас чакаюць новыя ўражанні. Не бойцеся спрачацца з блізкімі людзьмі, у гэтых спрэчках народзіцца ісціна, відавочная абодвум бакам.


БЛІЗНЯТЫ. Апыняцеся ў цэнтры яркіх і цікавых падзей. Будзеце схільныя прымаць хуткія рашэнні і кідацца ў бой, але варта крыху зменшыць хуткасць, каб быў час усё абдумаць. Вашы неардынарныя ідэі, прафесіяналізм і выдатныя арганізатарскія здольнасці будуць ацэнены па заслугах. Будзьце гатовыя да таго, што менавіта вам давядзецца вырашаць важныя пытанні, да вашага меркавання прыслухаюцца. Удача будзе на баку людзей творчых прафесій. Вас чакаюць падарожжы, прычым не за свой кошт.


РАК. Вазьміце сабе за правіла дакладна планаваць справы. Падзеі адбываюцца дынамічна, таму няма часу доўга разважаць або раіцца з кім-небудзь. Вольны час таксама лепш не пускаць на самацёк. Калі ўжо запісаліся ў спартзалу або на заняткі па мове, то трэба хадзіць рэгулярна. Першая палова тыдня абяцае вельмі пазітыўныя паказчыкі ў многіх галінах. У чацвер і пятніцу лепш не распачынаць нічога кардынальна новага і тым больш — глабальнага. Кампрамісныя рашэнні будуць добрыя на працы і зусім непрымальныя дома. Выхадныя пройдуць весела і прыемна.


ЛЕЎ. Тыдзень спрыяльны для рашучых і прамалінейных заяў. Можаце наладзіць адносіны з начальствам, прывесці ў парадак дакументацыю. У сераду ўсе дзверы будуць адчынены для ажыццяўлення вызначаных планаў. Вам неабходна старанна праверыць намеры дзелавых партнёраў, будзьце асцярожныя, бо, пагнаўшыся за выгаднай прапановай, можаце трапіць у пастку. Пятніца можа стаць днём генеральнай уборкі, паспрабуйце разабрацца ў справах, а таксама вычысціць і вымыць кожны куток свайго жылля.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні атрымаецца згладзіць вострыя моманты на рабоце і ў сям'і, стане больш паразумення з навакольным светам. Можаце чакаць прыбытку і выгадных прапаноў. Магчымы ўдалыя перамовы па крэдытных пытаннях, не выключана атрыманне спонсарскай дапамогі ці яшчэ якіх-небудзь выгод. Спрыяльны перыяд для асваення новых турыстычных маршрутаў. У пятніцу прыгледзьцеся ўважліва да навакольных людзей, бо адкрытасць і добрасардэчнасць могуць вам жа і нашкодзіць.


ШАЛІ. Надыходзіць спрыяльны час для кар'ернага росту. Вам неабходна заявіць пра сябе, хай і не занадта гучна і агрэсіўна, але ўсё ж настойліва, паказаць сваю пазіцыю, тады вы зможаце разлічваць на спрыяльнае вырашэнне сітуацыі. У пачатку тыдня набярыцеся цярпення, бо калегі па рабоце і блізкія людзі могуць тузаць вас па ўсякіх дробязях. Бліжэй да выхадных займіцеся планаваннем вечарынкі з сябрамі або невялікага падарожжа з каханым чалавекам.


СКАРПІЁН. Тыдзень будзе спрыяльны для працы, рэалізацыі сваіх амбіцый, для ўсіх дзелавых і прадпрымальных людзей. Тое, што здавалася складанай праблемай, вырашыцца на вашу карысць, прычым само сабой. Вам можа паступіць цікавая прапанова, не адмаўляйцеся: яна абяцае вялікія перспектывы і прыбытак. На рахунак паступіць вялікая сума. Ваша праца будзе аплачана і адзначана вельмі высока.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вам неабходна будзе засяродзіцца на галоўным і не марнаваць сілы на рашэнне другарадных праблем. Зараз зручны час, каб з усёй сур'ёзнасцю задумацца пра будучыню і прыняць важнае рашэнне. Вам варта паменш слухаць навакольных і больш самога сябе. У вашых руках дамагчыся пастаўленых мэт, але для гэтага трэба сабрацца з сіламі і перастаць таптацца на месцы. Пажадана, каб рост вашай актыўнасці і прадпрымальнасці не ператвараўся ў імітацыю бурнай дзейнасці. Вы зможаце ў поўнай меры задзейнічаць усе сувязі, але перш за ўсё папрацаваць давядзецца вам. Да серады пажадана не пачынаць новых спраў.


КАЗЯРОГ. Вам неабходна ўмацоўваць свой аўтарытэт і берагчы сваю рэпутацыю. Не варта ва ўсім пагаджацца з начальствам або з каханым чалавекам. У вас павінна быць і сваё меркаванне. Перад вамі адкрываецца мноства варыянтаў, шляхоў, па якіх вы можаце прайсці, але далёка не ўсе з іх на самай справе рэальныя. У сераду будзе неабходна разабрацца з незавершанымі папяровымі справамі, не адпраўляйце іх у доўгую скрыню. У чацвер або пятніцу не спрабуйце нікому навязваць сваё меркаванне. У нядзелю давядзецца заняцца назапашанымі праблемамі падрастаючага пакалення.


ВАДАЛЕЙ. Тыдзень абяцае быць не сумным, хоць і няпростым. Магчымыя змены ў лепшы бок у адносінах з дзелавымі партнёрамі, а разумны кампраміс падчас перамоваў дазволіць дамагчыся вызначанай мэты. Будзьце асцярожныя пры зносінах з афіцыйнымі асобамі. Не ўсе вашы выказванні прыйдуцца даспадобы, што можа ўнесці рознагалоссі ў жыццё калектыву і стаць прычынай для непаразуменняў. Пятніца — спрыяльны дзень для пачатку падарожжаў. І ні ў якім разе не пераносьце намечаны адпачынак.


РЫБЫ. Найвышэйшую каштоўнасць на гэтым тыдні набудуць вашы бескарыслівасць і чыстата намераў. Вам практычна нічога не атрымаецца зрабіць для сябе, аднак дзеянні альтруісцкага характару будуць мець ашаламляльны поспех. У аўторак варта як мага менш трапляцца на вочы начальству, інакш вам дадуць заданне, якое можа перашкодзіць паўнавартасна адпачыць у выхадныя. Серада — прыдатны дзень для навядзення парадку, як у справах, так і ў думках.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.