Вы тут

Кітайская жанчына займаецца кунг-фу ў 94 гады


Жыхарка кітайскай правінцыі Чжэцзян праславілася ў сеціве пасля таго, як інфармацыя аб занятках 94-гадовай жанчыны кунг-фу з'явілася ў інтэрнэце, піша Daіly Maіl.


Чжан Хэсянь захапілася гэтым баявым мастацтвам у чатыры гады і, пасталеўшы, пачала трэніраваць іншых у горадзе Нінбо. Цяпер пенсіянерка штодня займаецца кунг-фу, а ў якасці зброі выкарыстоўвае драўляную палку. Яна практыкуе разам са сваім сынам, а таксама вучыць праўнучку. Хэсянь знаходзіцца ў добрай фізічнай форме і вызначаецца моцным здароўем. Сярод мясцовых жыхароў яе называюць «жанчынай-рыцарам». Яна расказала прадстаўнікам СМІ, што ў маладосці, праходзячы міма незнаёмца, які збіваў сваю жонку, спыніла яго ўдарам у грудзі.

Загаловак у газеце: Майстар кунг-фу ў 94

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.