Вы тут

Жыхарку Лондана папрасілі вярнуць грошы за першае спатканне


Жыхарку Лондана, якая адхіліла запрашэнне кавалера на другое спатканне, папрасілі вярнуць грошы, выдаткаваныя на яе падчас першай сустрэчы, піша Metro.


38-гадовая Люсі Браўн, якая працуе дызайнерам, сустрэлася з мужчынам у адным з пабаў горада пасля зносін праз інтэрнэт. Аднак пасля першага спаткання жанчына адмовіла прыхільніку ў другім. У адказ брытанец выказаў падзяку за яе сумленнасць і папрасіў вярнуць яму 42,8 фунта стэрлінгаў (каля 100 беларускіх рублёў), якія ён выдаткаваў на яе. Таксама мужчына сказаў, што адчувае фінансавыя цяжкасці і спецыяльна адкладваў грошы, плануючы працягнуць сустрэчы з Браўн. У канцы паведамлення ён напісаў нумар рахунку, на які можна пералічыць сродкі. Адзначаецца, што жанчына вярнула выдаткаваныя на яе грошы.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вярні грошы!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?