Вы тут

Акаўнт, куды можна паскардзіцца на жыццё і атрымаць словы суцяшэння


У Twіtter набірае папулярнасць акаўнт Mіckey McCauley, аўтар якога, Джон Мігель Макол, прапанаваў іншым карыстальнікам паскардзіцца на сваё жыццё і атрымаць у адказ словы суцяшэння.


«У нашым паганым свеце скаргі на невялікія непрыемнасці могуць здацца дробнымі і эгаістычнымі. Але не тут, сябра. Раскажы мне пра свае малазначныя крыўды», — заявіў ён у сацыяльнай сетцы. Набраўшы за чатыры дні больш за 1,8 тысячы лайкаў і 490 перадрукаў, твіт Макола прыцягнуў увагу шматлікіх карыстальнікаў, якія пачалі распавядаць яму пра свае праблемы і няўдачы. Многія пісалі аб недарэчнасцях або сітуацыях дробнага бязладдзя. «Мае каты не паважаюць мяне і маё жыллё», — наракаў адзін з карыстальнікаў. Некаторыя ж казалі пра больш глыбокія сацыяльныя праблемы, з якімі ім даводзілася сутыкацца. Праз тры дні пасля публікацыі Макол прызнаўся падпісчыкам, што фізічна не паспявае адказваць усім і просіць прабачэння. «Сябры, я адстаю на 49 гадзін ад вашых твітаў, але я стараюся адказваць кожнаму. Выбачайце, што даводзіцца чакаць», — падсумаваў ён.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Паплакаць у сеціве

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.