Вы тут

Папулярны тэлепраект «Каробка перадач» абнавіў фармат


Папулярны тэлепраект, які ўжо больш як 5 гадоў дапамагае аўтааматарам лепш зразумець і наладзіць стасункі з іншымі вадзіцелямі, ДАІ, пешаходамі і ўласнымі машынамі, абнавіў фармат.


Так, у новым тэлесезоне склад вядучых — экспертаў праграмы папоўнілі Павел Казлоўскі, журналіст і аўтааматар са стажам, які з поўным веданнем справы выпрабоўвае розныя маркі аўто ў рубрыцы «Тэст-драйв», і Уладзіслаў Радзюкоў — вопытны вадзіцель і смелы выпрабавальнік рубрыкі «Эксперымент», дзе машыны тушаць, утылізуюць, выстаўляюць супраць эвакуатара і г.д.

Акрамя таго, «Каробка перадач» па-ранейшаму кожную нядзелю адказвае на пытанні гледачоў з дапамогай інспектара ДАІ, дае карысныя парады па выбары, рамонце і доглядзе аўто, знаёміць аўдыторыю з незвычайнымі ўзорамі аўта- і мотатэхнікі... «У новым сезоне сумна дакладна не будзе як кіроўцам са стажам, так і тым, хто толькі збіраецца атрымаць правы», — запэўніваюць стваральнікі праграмы.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: На «Беларусь 1» перабралі «Каробку перадач»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.