Вы тут

ДАІ нагадвае пра бяспеку на дарогах у міжсезонне


 ДАІ просіць усіх удзельнікаў руху быць вельмі ўважлівымі на дарогах у міжсезонне, паведаміў старшы інспектар УДАІ МУС Аляксандр Бруй.


Фота: БЕЛТА

"У сувязі з надыходам чарговага міжсезоння сюрпрызы надвор'я значна ўплываюць на стан праезнай часткі, пагаршаюць бачнасць у напрамку руху. Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі, выбіраць скорасць руху з улікам стану праезнай часткі і бачнасці, не рабіць неабдуманых манеўраў, быць асабліва пільнымі ў месцах магчымага з'яўлення на дарозе пешаходаў і веласіпедыстаў. Пешаходам і веласіпедыстам трэба абазначаць сябе святловяртальнымі элементамі і выконваць правілы бяспечнага перасячэння праезнай часткі", - нагадаў Аляксандр Бруй.

У бліжэйшыя выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя ўдзеліць павышаную ўвагу спыненню грубых парушэнняў ПДР, своечасоваму выяўленню вадзіцеляў без пасведчання, а таксама тых, хто знаходзіцца ў стане ап'янення. Работа асабовага складу дарожна-патрульнай службы ДАІ будзе арыентавана на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху і забеспячэнне бяспечных умоў на дарогах.

Сёння Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць у Беларусі Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, прысвечаны прафілактыцы здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца ДТЗ.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.