Вы тут

Новае кола агляду з'явіцца ў Брэсце


Новае кола агляду з'явіцца ў Брэсце ў сярэдзіне бягучага года.


Фота: travel.rambler.ru

Ужо падпісаны дагавор на выраб, пастаўку і ўстаноўку атракцыёну. Гэтымі работамі будзе займацца кампанія з расійскага Валгаграда. Змантуюць кола агляду ў парку культуры і адпачынку на той жа пляцоўцы, дзе размяшчалася і старое. Усталяваць канструкцыю плануецца да 1 ліпеня.

Вышыня новага кола агляду будзе дасягаць 40 м. Яго папярэднік быў на 12 м ніжэй. Для атракцыёну прадугледжана чатыры віды кабінак: два тыпу закрытых, адкрытыя і экстрэмальныя. Адначасова там змогуць пракаціцца 95 чалавек. Прычым працаваць кола зможа і ў халодную пару года. Устаноўленая ў закрытых кабінках сістэма ацяплення дазволіць іх эксплуатаваць нават пры мінусовай тэмпературы.

virtualbrest.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.