Вы тут

Бясплатныя кансультацыі аказваюць у “Юрыдычнай клініцы” БДУ


У вучэбнай лабараторыі “Юрыдычная клініка” кансультуюць старшакурснікі юрыдычнага факультэта пад кіраўніцтвам куратара ці выкладчыка. У кампетэнцыю студэнтаў уваходзяць пытанні, якія тычацца сямейнага, жыллёвага, канстытуцыйнага, працоўнага і грамадзянскага заканадаўства, а таксама экалагічнага права і права на сацыяльнае забеспячэнне.


Фота: reshenie66.ru

Прававое кансультаванне аказваецца малазабяспечаным, інвалідам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, дзецям-сіротам, а таксама дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, членам шматдзетных сем'яў, пенсіянерам і вучнёўскай моладзі.

У працэсе сустрэчы будучыя прававеды тлумачаць сваим кліентам нормы заканадаўства, магчымыя варыянты вырашэння прыватнай праблемы, а таксама наступствы кожнага з іх. Акрамя таго, тут можна даведацца пра парадак абароны парушанага права ў дзяржаўных органах і судах, а таксама граматна скласці юрыдычныя дакументы.

Праца з кліентамі  “Юрыдычнай клінікі” праходзіць у некалькі этапаў: інтэрв'юіраванне падчас першай гутаркі, падрыхтоўка кансультацыі пад куратарствам выкладчыка і поўнае прававое інфармаванне кліента па зададзеных пытаннях.

Акрамя вуснага кансультавання студэнты юрыдычнага факультэта адказваюць на лісты і рэалізуюць праект “Права на кожны дзень”. У рамках апошняга яны праводзяць заняткі на прававую тэматыку для падлеткаў у школах, гімназіях, дзіцячых інтэрнатных установах, а таксама для іншых студэнтаў, якія навучаюцца на не юрыдычных спецыяльнасцях. Адукацыйныя сустрэчы прысвечаны, як правіла, пытанням адміністрацыйнай, крымінальнай адказнасці, абароне правоў спажыўцоў, праваа на асабістае жыццё і медыцынскае абслугоўванне.

”Юрыдычная клініка” працуе да 15 мая штодня з 9.00 да 17.45, акрамя суботы і нядзелі, абед з 13.00 да 13.45. Запіс па тэлефоне (017) 209 55 23.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.