Вы тут

«Матэрыялы аўтараў на вайсковую тэматыку становяцца больш глыбокімі»


Штогод беларускай арміі прысвячаецца каля 4 тысяч публікацый у друку, больш як 200 гадзін тэле- і каля 40 радыёэфіру.

Ужо дзясяты год запар падчас падвядзення вынікаў штогадовага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва збіраюцца найлепшыя прадстаўнікі айчыннай журналістыкі — усе тыя, хто сваёй штодзённай працай дамогся высокіх вынікаў у творчым спаборніцтве.


Пер­шай прэ­мі­яй і дып­ло­мам пер­шай сту­пе­ні ў на­мі­на­цыі «Спе­цы­яль­ны пра­ект» ад­зна­ча­на і аў­та­рка гэ­тых рад­коў,  якая ку­ры­руе ў «Звяз­дзе» су­мес­ны пра­ект рэ­дак­цыі  і Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны «Плац­дарм», пры­све­ча­ны бе­ла­рус­кай ар­міі.

— Выхаванне сапраўднага патрыёта, падрыхтоўка яго як абаронцы сваёй Айчыны, фарміраванне разумення і падтрымкі грамадствам мерапрыемстваў ваеннага будаўніцтва з'яўляюцца прыярытэтнымі задачамі ў палітыцы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, — адзначыў падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй РАЎКОЎ. — Сёння мы маем права казаць аб высокай эфектыўнасці і рэзультатыўнасці супрацоўніцтва Узброеных Сіл і сродкаў масавай інфармацыі ў гэтай дзяржаўна значнай справе. Пры непасрэдным удзеле СМІ грамадскасць штодзённа знаёміцца з вынікамі дзейнасці беларускай арміі. Шмат у чым дзякуючы творчасці журналістаў у нашай краіне і далёка за яе межамі добра ведаюць аблічча сучасных Узброеных Сіл Беларусі.

Як заўважыла міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ, пачуццё гонару перапаўняе за беларускую армію, за вялікі інфармацыйны фронт, дзе мы разам не проста кажам аб будаўніцтве Узброеных Сіл, аб выхаванні патрыятычных грамадзян нашай краіны, а разам умацоўваем нацыянальную бяспеку нашай дзяржавы. «Асабліва ў апошнія гады такія словы, як «да штыка прыраўнялі пяро», маюць асаблівую каштоўнасць і значэнне, — пераканана Лілія Ананіч. — Інфармацыя стала не проста сродкам данясення звестак аб тых ці іншых падзеях і з'явах, інфармацыя сёння — найвастрэйшая зброя. Вельмі важна, каб тэма развіцця Узброеных Сіл, любові да сваёй краіны, павагі да тых, хто гатовы ў любую хвіліну стаць на абарону Айчыны, была сэнсам і галоўным зместам нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі».

Пераможцы конкурсу вызначаны ў 17 творчых намінацыях, якія ахапілі ўвесь спектр інфармацыйнай дзейнасці, усе сучасныя жанры, формы і спосабы асвятлення ваенна-патрыятычнай тэматыкі. Сёлета на конкурс было прадстаўлена 116 заявак ад сродкаў масавай інфармацыі, што на 10 % больш, чым у папярэднім конкурсным перыядзе.

Па словах старшыні журы, памочніка міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёра Аляксандра ГУРЫ, з кожным годам цікавасць да конкурсу расце, назіраецца актыўнасць рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, пашыраецца геаграфія ўдзельнікаў конкурсу.

Пры падвядзенні вынікаў асаблівая ўвага ўдзялялася адбору журналісцкіх твораў, якія спалучаюць у сваім змесце патрыятычную скіраванасць і пераемнасць найлепшых традыцый абаронцаў Айчыны, а таксама нязменную актуальнасць тэмы ўсенароднай абароны нашай Радзімы. Улічваліся кампетэнтнасць, аб'ектыўнасць і, безумоўна, крэатыўнасць журналісцкіх работ.

— Матэрыялы аўтараў на вайсковую тэматыку становяцца больш глыбокімі, — перакананы член конкурснага журы, галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антон ВАСЮКЕВІЧ. — Журналісты не проста апісваюць пэўную сітуацыю або павярхоўна расказваюць пра тое, што звязана з Узброенымі Сіламі нашай краіны, яны паглыбляюцца ў сам працэс, у якім вельмі добра разбіраюцца. І гэта перш за ўсё звязана з тым, што аўтары маюць магчымасць параўноўваць, як гэта было раней і як адбываецца цяпер. Журналісты імкнуцца аналізаваць, высвятляць тэндэнцыі і нават прадказваць пэўныя рэчы.

Вераніка КАНЮТА

kаnуutа@zvіаzdа.bу

Фота Дзяніса МАЛЫШЫЦА

Загаловак у газеце: Інфармацыя — найвастрэйшая зброя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Капыльскі раён. Мінулы год можна назваць стабільным

Капыльскі раён. Мінулы год можна назваць стабільным

Чым Капыльскі раён жыве сёння і якія планы на перспектыву?

Грамадства

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Калі звычайныя кнігарні працуюць па формуле «кніга — чалавек», то букіністычныя трымаюцца на прынцыпе «людзі — кнігі — людзі».

Грамадства

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.