Вы тут

Дзесяць нашых біятланістаў адправяцца на алімпійскую трасу ў сакавіку


Сёмы этап Кубка свету пройдзе ў Паўднёвай Карэі з 2 па 7 сакавіка. Менш чым праз год на гэтых трасах адбудуцца ХХІІІ зімовыя Алімпійскія гульні. Плануецца, што на сёмым этапе выступіць Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дар'я Юркевіч і Надзея Пісарава. У мужчынскую каманду ўвойдуць Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Дзмітрый Абашаў, Максім Варабей і Раман Ялётнаў.


Пасля этапу Кубка свету ў Пхёнчхане вядучыя біятланісты вернуцца ў Еўропу, дзе пройдуць яшчэ два этапы: у фінскім Кантыялахці (10—12 сакавіка) і нарвежскім Халменколене (17—19 сакавіка).

У агульным заліку Кубка свету ў жанчын найбольш высокая пазіцыя сярод беларусак у Надзеі Скардзіна — 18-е месца. Дар'я Домрачава размяшчаецца на 33-м месцы, Ірына Крыўко 38-я.

У Кубку нацый жаночая каманда размясцілася на 9-м радку.

Сярод мужчын вышэй за ўсіх знаходзіцца Уладзімір Чапелін — 43-е месца. У Кубку нацый мужчынская зборная Беларусі размяшчаецца на 14-м месцы.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Рэпетыцыя ў Пхёнчхане

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.