Вы тут

Падчас зімовага пасяджэння ПА АБСЕ адбылася прэзентацыя нашай краіны


Учора парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляславам ПІРШТУКОМ завяршыла ўдзел у зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Яно праходзіла ў сталіцы Аўстрыі Вене з 23 па 24 лютага.


Адна з найважнейшых для нас падзей на гэтым мерапрыемстве — прэзентацыя Беларусі ў якасці краіны правядзення 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Яна будзе праходзіць у Мінску з 5 па 9 ліпеня бягучага года. Асноўная тэма — «Умацаванне ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне АБСЕ».

На стэндзе, які арганізаваў Нацыянальны сход Беларусі, размешчаны лістоўкі з агульнай інфармацыяй пра будучую сесію, пра нашы атэлі, пра краіну, яе эканамічны і турыстычны патэнцыял. Ёсць прэзентацыйная прадукцыя прадпрыемстваў — брэндаў Беларусі.

Што да самога зімовага пасяджэння ПА АБСЕ, то, як паведамляе прэс-служба ніжняй палаты, Баляслаў Пірштук прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннага камітэта арганізацыі. Сярод іншага, там была агучана інфармацыя аб падрыхтоўцы маючых адбыцца сёлета мерапрыемстваў ПА АБСЕ.

На пасяджэнні Агульнага камітэта ПА АБСЕ па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі адбылося выступленне старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Нацыянальнага сходу Беларусі Валерыя ВАРАНЕЦКАГА на тэму «Кіраванне прыроднымі рэсурсамі: рашэнне праблем воднай бяспекі і барацьба са зменай клімату». Валерый Варанецкі адзначыў важную ролю, якую адыгрывае Беларусь у агульнаеўрапейскіх маштабах у справе захавання водна-балотных угоддзяў, падкрэсліўшы, што беларускія балоты называюць «лёгкімі» Еўропы. Ён таксама звярнуў увагу замежных калег на яшчэ адно ўнікальнае багацце нашай краіны — значныя запасы прэсных падземных водаў, якія экспертамі прызнаюцца аднымі з найлепшых у свеце.

Падчас зімовай сесіі нашы дэлегаты правялі сустрэчы з кіраўніцтвам ПА АБСЕ і сваімі калегамі — парламентарыямі краін — удзельніц арганізацыі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фо­та прэс-служ­бы Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў

Загаловак у газеце: Паказаць сябе

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.