Вы тут

Авіякампанія прапануе сэканоміць на палётах


«Белавія» 27 і 28 лютага правядзе акцыю на палёты ў сакавіку і красавіку. Спецыяльныя цэны за пералёт туды і назад — 50 еўра плюс таксы і зборы.


Як расказала спецыяліст па сувязях з грамадскасцю авіякампаніі Вольга Шчуко, акцыя стартуе 27 лютага ў 00.01 па мінскім часе, заканчваецца 28 лютага ў 23.59. Падарожжа, па ўмовах распродажу, павінна адбыцца з 1 сакавіка па 30 красавіка 2017 года (дата вяртання).

— Напрыклад, пералёт Мінск — Амстэрдам — Мінск па акцыі абыдзецца ў 118 еўра, Мінск — Барселона — Мінск — 117 еўра, Мінск — Сочы — Мінск — 81 еўра. Звычайная цана для такіх пералётаў па-за распродажам складзе мінімум 237 еўра для Амстэрдама, 286 еўра для Барселоны, 230 еўра для Сочы, — сказала прадстаўнік авіякампаніі.

Купіць білет па акцыі можна толькі на сайце bеlаvіа.bу. Акцыя дзейнічае толькі на прамыя рэйсы «Белавія» і толькі на рэгулярныя маршруты. Такія напрамкі, як Масква, Санкт-Пецярбург, Кіеў, Тэль-Авіў, Бейрут і назад, не ўдзельнічаюць у распродажы.

Прапанова дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск, толькі па маршруце туды — назад. Мяняць час і дату вылету нельга, білеты незваротныя. Колькасць месцаў па акцыі абмежаваная.

Пры адсутнасці акцыйных білетаў на выбраныя даты можна скарыстацца функцыяй «Каляндар тарыфаў» у раздзеле «Заказ білетаў».

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».