Вы тут

У маёнтку беларускага Дзеда Мароза праводзілі Снягурку


Штогод у апошнія выхадныя лютага ў маёнтку беларускага Дзеда Мароза ладзілі праводзіны Снягуркі, якая накіроўвалася на Паўночны полюс. Зараз упершыню за 13 гадоў існавання сядзібы чароўнае сямейства аб'явіла пра перамены. Унучка пушчанскага чараўніка застаецца на ўсё лета ў рэзідэнцыі. А Матухна Зіма і тры яе дачкі збіраюцца ў падарожжа аж да далёкай Антарктыды.


Перад дарогай Зіма правяла майстар-клас для ўнучкі Снягуркі, навучыла яе вышыўцы, вязанню, вырабу лялек-абярэгаў. Цяпер госці памесця змогуць набыць тут сувенір з бісеру, аўтарскую навагоднюю цацку, ляльку-абярэг.

А ключы ад сваёй майстэрні Матухна Зіма ўрачыста перадасць Снягурцы на свяце ў гэтую суботу. Сама ж накіруецца ў далёкае падарожжа на паветраным шары. Такі не зусім традыцыйны від транспарту выбраў сам гаспадар маёнтка. На беларускай станцыі «Гара Вячэрняя» ў Антарктыдзе ўжо гатовыя прыняць пасланцоў Дзеда Мароза, аб чым сведчыць відэазварот кіраўніка станцыі Аляксея Гайдашова, атрыманы нядаўна ў сядзібе.

Зварот паўтораць для ўсіх удзельнікаў свята провадаў Зімы ў суботу. Арганізатары абяцаюць шмат забавак, песні і танцы каля кастра, смачныя бліны ды іншыя пачастункі.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Снягурка застаецца, а Зіма адлятае ў Антарктыду

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.