Вы тут

На камбінаце ў Скідзелі адбылася ўспышка газапаветранай сумесі


У адным з цэхаў Скідальскага цукровага камбіната адбылася ўспышка газапаветранай сумесі, пацярпелі 5 чалавек. Інфармацыю пра здарэнне пацвердзіла МНС.


"У 00.59 у МНС паступіла паведамленне пра ўспышку пылапаветранай сумесі без наступнага гарэння ў галерэі (5х6 м, даўжыня 40 м) паміж чатырохпавярховым цагляным будынкам цэха ўпакоўкі і фасоўкі і ліфтавай вежай на тэрыторыі ААТ "Скідзельскі цукровы камбінат" у Скідзелі Гродзенскага раёна па вул. Першамайскай, 1", - гаворыцца ў паведамленні МНС.

У выніку ўспышкі атрымалі апёкі 1-3-й ступені пяць работнікаў прадпрыемства, якія шпіталізаваны ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў абласным цэнтры. Пашкоджаны сцены галерэі, 20 аконных і 5 дзвярных блокаў у памяшканнях на 3-м паверсе цэха ўпакоўкі і фасоўкі.

Прычына ўспышкі высвятляецца. На месцы працуюць супрацоўнікі Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.