Вы тут

Ігар Шуневіч: АМАПа ў грамадскіх месцах стане менш


АМАПа ў грамадскіх месцах стане менш, сказаў у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.


АМАП - гэта своеасаблівы брэнд, які ўвасабляе сілавы элемент праваахоўных органаў. Але без патрэбы гуляць гэтымі мускуламі МУС не збіраецца, падкрэсліў міністр. "Простае патруляванне на вуліцах - гэта залішняя функцыя для атрада, таму ў бліжэйшы час мы яе перагледзім і мінімізуем прысутнасць АМАПу ў грамадскіх месцах. Хай яго супрацоўнікі больш трэніруюцца, каб быць гатовымі апынуцца там, дзе гэтага запатрабуе абстаноўка. Такое ўжыванне АМАПа, як кіданне яго па ўсёй краіне толькі дзеля дэманстрацыі сілы, будзе выключана з практыкі МУС ", - сказаў Ігар Шуневіч.

У паўсядзённым жыцці, калі на вуліцах ціха і спакойна, АМАП сапраўды не патрэбны. Гэта спецыяльнае падраздзяленне, здольнае выканаць спецыфічную задачу па навядзенні парадку ва ўмовах, калі іншыя сродкі органаў унутраных спраў аказваюцца малаэфектыўныя, дадаў міністр.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.