Вы тут

Гіпермаркет "Мацярык" адкрыўся ў Гродне


Новы аб’ект старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой назваў важным для горада. Такога фармату гіпермаркета ў абласным цэнтры не хапала. Інвестары больш укладвалі ў прадуктовыя крамы, а ў гэты час многія гродзенцы і жыхары вобласці наведвалі будаўнічыя крамы суседняй Польшчы ці Літвы. Новы гіпермаркет павінен скласці канкурэнцыю замежным гандлярам, лічаць інвестары. 


Для будаўніцтва новага аб’екта была выдзелена пляцоўка на ўездзе ў горад. І літаральна за 7-8 месяцаў тут вырас самы буйны ў рэспубліцы будаўнічы гіпермаркет вядомага бренда  “Мацярык”, плошча якога складае больш за 10 тысяч кв. м. з асартыментам у 50 тыс. назваў.  Як зазначыў на адкрыцці гіпермаркета Мечыслаў Гой, гарадскія ўлады прапанавалі вельмі зручнае месца, бо тут плануецца будаўніцтва новага мікрараёна Панямунь.

“За апошнія пяць гадоў горад прырос на 30 тысяч жыхароў, вялося будаўніцтва дзіцячых садоў, школ, магазінаў, індывідуяльнага і шматпавярховага жылля, - адзначыў Мечыслаў Гой. - Гэты працэс працягваецца.  Толькі што ўступіў у строй  важны для горада об’ект – футбольны манеж, і зараз новы гіпермаркет”.

Усе гэтыя аб’екты важныя для горада таму, што тут ствараюцца новыя працоўныя месцы. За гэты год  патрэбна адкрыць іх не меньш, чым 2,5 тысячы. У гіпермаркеце атрымалі працу 150 чалавек, ў асноўным маладога ўзросту. Па 78 месцаў будзе створана ў кожным з двух дзіцячых садках, якія зараз будуюцца.   Яшчэ 450 працоўных месцаў з’явіцца пасля ўвядзення ў строй новай паліклінікі, будаўніцтва якой плануюць завяршыць у канцы года, а хутка каля Гродна  пачне работу новы завод  па выпуску грануліраваных угнаенняў, дзе таксама змогуць працаўладкавацца гродзенцы.

Многія інвестпраекты накіраваны на развіцце турыстычнай сферы. Так, у Гродне сур’ёзна падыйшлі да рэканструкцыі гатэляў. У бліжэйшы час пачнецца будаўніцтва об’екта каля чыгуначнага вакзалу, у красавіку уладальнік некалькіх гатэляў Гродна займецца рэканструкцыяй аднаго са старых будынкаў ў цэнтры горада. Кітайскія інвестары завяршаюць праект і экспертызу гасцініцы “Гродна”, якую яны набылі ў мінулым годзе. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.