Вы тут

Праект "Студэнт БДУ на тыдзень" ахопіць сем факультэтаў


Прыняць удзел у ім могуць навучэнцы 10-х і 11-х класаў сталічных школ.  Для гэтага ім трэба напісаць матывацыйны ліст з аргументацыяй на тэму "Чаму я хачу стаць студэнтам БДУ на тыдзень” і адправіць на адрас электроннай пошты weekinbsu@gmail.com. Карэспандэнцыя прымаецца да 5 сакавіка, а для жадаючых пазнаёміцца ​​з сістэмай навучання ў Інстытуце журналістыкі БДУ — да 15 сакавіка.


Фота: monitor.icef.com

“Навабранцам” пашчасціць пагрузіцца ў студэнцкае жыццё, наведаць  лекцыі і практычныя заняткі. Плануецца, што старшакласнікі пазнаёмяцца і з пазавучэбнай дзейнасцю факультэтаў. Патэнцыяльных абітурыентаў чакаюць з 27 па 31 сакавіка на факультэце сацыякультурных камунікацый, біялагічным, геаграфічным, фізічным, эканамічным факультэтах, а таксама ў Інстытуце журналістыкі і Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій.

Кульмінацыяй вучэбнага тыдня стане сустрэча з рэктарам БДУ акадэмікам Сяргеем Абламейкам. Яна адбудзецца 1 красавіка ў рамках Дзён адкрытых  дзвярэй  на Фестывалі факультэтаў БДУ.

Акцыя  “Студэнт БДУ на тыдзень” пройдзе ў другі раз. Першым восенню 2016 года прыняў гасцей Інстытут журналістыкі БДУ. Мяркуецца, што гэты вопыт пяроймуць усе факультэты Белдзяржуніверсітэта.

Арганізатарамі праекта выступаюць Студэнцкі саюз і ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю БДУ.

Патрабаванні да афармлення работ можна знайсці тут і ў групе “Укантакце”.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.